Белтэлерадыёкампанія будзе весці спадарожнікавую трансляцыю ваеннага парада ў Мінску

03.05.2010

Прэс-рэлізУ сувязі са значнасцю даты і зацікаўленасцю партнёраў па ЕВС Белтэлерадыёкампанія будзе весці спадарожнікавую трансляцыю ваеннага парада, прысвечанага 65-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, праз сетку Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза.


Прэс-рэліз


У сувязі са значнасцю даты і зацікаўленасцю партнёраў па ЕВС Белтэлерадыёкампанія будзе весці спадарожнікавую трансляцыю ваеннага парада, прысвечанага 65-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, праз сетку Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза.
Прамую трансляцыю парада і шэсця, а таксама вячэрнюю тэлеверсію ў Беларусі традыцыйна паказвае Першы канал Белтэлерадыёкампаніі. Сёлета трансляцыю гэтага ўрачыстага мерапрыемства змогуць убачыць тэлегледачы іншых краін.
Упершыню ў беларускім парадзе прымуць удзел ваенныя Расіі і Украіны. Таксама ўпершыню будуць паказаны перспектыўныя ўзоры ваеннай тэхнікі. Прынцыпова новы пляц-канцэрт пакажа рота ганаровай варты беларускай арміі. У паветраным эшалоне парада возьмуць удзел 21 самалёт і 10 верталётаў.
Па дамоўленасці паміж Белтэлерадыёкампаніяй і Нацыянальнай тэлекампаніяй Украіны, скарочаную версію парада і шэсця, якія пройдуць у Дзень Перамогі ў Мінску, пакажа ўкраінскі Першы нацыянальны тэлеканал у рамках тэлемарафона, прысвечанага міжнароднаму святкаванню Дня Перамогі. Акрамя таго, у навінах тэлеканала ГРТ запланавана прамое ўключэнне карэспандэнта Агенцтва тэленавін з рэпартажам аб святочных мерапрыемствах у Беларусі.
З дапамогай спадарожнікавых каналаў трансляцыю парада ў Мінску змогуць прымаць і выкарыстоўваць як мінімум 75 тэлекампаній з 56 краін Еўропы, Паўночнай Афрыкі і Блізкага Усходу.