"Беларусьфільм": ці чакаць новай серыі? Абмяркуем у ток-шоу "Форум"

10.10.2016
10 кастрычніка чарговы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым будзе прысвечаны айчыннай кінаіндустрыі.

Прэс-рэліз

10 кастрычніка тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануюць увазе гледачоў чарговы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. Гэтым разам эфір будзе прысвечаны айчыннай кінаіндустрыі.

У прыватнасці, гутарка пойдзе пра тое, што адбываецца з беларускай кінаіндустрыяй, ці зможа нацыянальны прадукт скласці канкурэнцыю сусветным блокбастарам.

Госці студыі і запрошаныя эксперты паспрабуюць адказаць на пытанні, чаму наша сучаснае кіно як настальгія па мінулым, як удыхнуць жыццё ў студыю, якая калісьці была вядомая на ўвесь Савецкі Саюз, і чаго мы ўсё ж чакаем ад Нацыянальнай кінастудыі больш: захавання традыцый або індустрыі забаў.

Тэлегледачы "Беларусь 1" стануць сведкамі гарачых спрэчак на здымачнай пляцоўцы ток-шоу "Форум" сёння ў 20:00 на галоўным канале краіны.