"Беларусь 2" падрыхтаваў адразу тры прэм'еры

30.08.2018

Прэс-рэліз

З 5 верасня ў эфіры тэлеканала для ўсёй сям'і стартуюць прэм'еры камедыйнага серыяла "Субота", прыгодніцкага дэтэктыва "Стаматолаг" і рэаліці-шоу "Тата папаў".

5 верасня на "Беларусь 2" пачнецца новы сезон гумарыстычнага рэаліці-шоу "Тата папаў" (Украіна, 2017). Згодна з умовамі праекта, мама пакідае родных і адпраўляецца ў тыднёвы водпуск, які цалкам прысвячае сабе любімай: наведвае спа-салоны і сеансы масажу, займаецца фітнесам, адрываецца на дыскатэках, скача з парашутам, нырае з аквалангам - робіць усё, што ёй захочацца. А бацька застаецца дома з дзецьмі. Зараз яму, каб выйграць прызавыя грошы, прыйдзецца заняць месца мамы. Для гэтага мужчыну трэба азнаёміцца з яе штодзённым спісам спраў. Задача таты - скрупулёзна прытрымлівацца графіка, выконваць усе абавязкі, а таксама пэўныя заданні жонкі без старонняй дапамогі. Калі мужчына годна справіцца з усімі даручэннямі і не скарыстаецца магчымасцю датэрмінова выклікаць маму, сям'я атрымлівае грашовы прыз.

Гумарыстычнае рэаліці-шоу "Тата папаў" будзе выходзіць кожную сераду ў 20:40 і нядзелю ў 14:00.

У гэты ж дзень у вячэрнім эфіры стартуе прэм'ера камедыйнага серыяла "Субота" (Украіна, 2017). Гісторыя ў тэлекарціне пачынаецца з 15-й гадавіны вяселля Арыны і Сцёпы Каблуковых, якую яны планавалі адзначыць дома ціхім суботнім вечарам. "Сюрпрызам" для іх становіцца з'яўленне непрадказальных сваякоў, якія глядзяць на гэтае свята зусім інакш. Пад адным дахам аказваюцца брат Сцяпана, абедзве бабулі і адзін з дзядуляў з новай маладой жонкай. Кожны дае парады, вучыць жыццю, выказвае сваё меркаванне. У выніку Каблуковы адзначаюць дзень вяселля з такім размахам, што цешча Сцяпана аказваецца ў бальніцы, а астатнія блізкія вымушаныя надоўга застацца ў іх доме, ператвараючы жыццё гаспадароў у сапраўднае выпрабаванне. Госці і рады б раз'ехацца, але кожную суботу нешта адбываецца…

Рэжысёр - Сямён Гораў. У галоўных ролях - Аляксей Смолка, Таццяна Канавалава, Аліса Лукшына, Рынат Хабібулін, Неаніла Бялецкая, Філіп Гарэнштэйн, Эвяліна Сакур і іншыя.

Першыя серыі камедыйнага серыяла "Субота" выйдуць 5 верасня ў 23:10.

6 верасня тэлегледачы ўбачаць прыгодніцкі дэтэктыў "Стаматолаг" (Украіна, 2018). У Дзмітрыя Таропкага, урача-стаматолага, вельмі востра развіта пачуццё справядлівасці, таму, калі ён бачыць правапарушэнне, то лічыць сваім абавязкам яму перашкодзіць або нават знайсці злачынца самастойна. У гэтым герою серыяла дапамагаюць яго верныя сябры - урач-гінеколаг Пётр Дзёмін і бізнесмен Сяргей Гразеў. Задзейнічаючы свае сувязі і кемлівы розум, яны разблытваюць складаныя справы і працягваюць займацца сваёй звыклай дзейнасцю.

Рэжысёр - Аляксандр Ціменка. У галоўных ролях - Сяргей Басок, Арцём Пазняк, Віталь Мецярчук, Кацярына Варчанка, Юрый Якаўлеў-Суханаў, Павел Тупікоў і іншыя.

Першая серыя прыгодніцкага дэтэктыва "Стаматолаг" выйдзе 6 верасня ў 10:10.