Навіны кампаніі

Прэс-рэліз 25 чэрвеня на "Беларусь 1" стартуе новы праект Агенцтва тэленавін "Сферы нацыянальных інтарэсаў" - унікальны летапіс жыцця нашай краіны апошніх гадоў. Літаральна за лічаныя гады ў Беларусі адбыліся каласальныя змяненні ў сферах сацыяльнага забеспячэння, бяспекі, спорту, эканомікі класічнай і лічбавай.

Прэс-рэліз 19 чэрвеня ў Белтэлерадыёкампаніі прайшоў першы адборачны тур сярод 50 кандыдатаў, якія жадаюць стаць новымі тварамі тэлевізійных праектаў і праграм. Некаторыя з іх, магчыма, ужо ў найбліжэйшы час папоўняць шэрагі вядучых і рэпарцёраў галоўнага медыяхолдынга краіны.

Прэс-рэліз 21 чэрвеня ў 19:00 спартыўны канал медыяхолдынга ў прамым эфіры пакажа ўрачыстую цырымонію адкрыцця абноўленага Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама". Арганізатары падрыхтавалі маштабную і насычаную музычна-спартыўную праграму.

Прэс-рэліз 19 чэрвеня ў галоўным медыяхолдынгу краіны пройдзе жывы прагляд першых 50 кандыдатаў на ролю вядучых для тэлеканалаў "Беларусь 1", "Беларусь 2", "Беларусь 3", "Беларусь 4", "Беларусь 5", "Беларусь 24" і "НТБ-Беларусь".

Прэс-рэліз 21 чэрвеня 2018 года Першы нацыянальны канал Беларускага радыё запускае "зваротны адлік" да ІІ Еўрапейскіх гульняў. На працягу ўсяго эфірнага дня галоўны інфармацыйны радыёканал краіны будзе расказваць, як Беларусь рыхтуецца прыняць важную спартыўную падзею кантынента.

Прэс-рэліз Канал "Культура" Беларускага радыё пры ўдзеле Цэнтра беларускай драматургіі дзяржаўнай установы "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі" працягвае прымаць заяўкі на конкурс сучаснай п'есы "Беларускі радыётэатр у ХХІ стагоддзі".

Інфармацыйнае паведамленне Паважаныя калегі! Звяртаем вашу ўвагу, што факты, пададзеныя ў матэрыялах сеткавых СМІ пра інцыдэнт з наездам аўтамабіля супрацоўніцы Белтэлерадыёкампаніі на пікетчыкаў каля рэстарана ў Курапатах, не адпавядаюць рэчаіснасці.

Інфармацыйнае паведамленне Тэлегледачоў чакаюць штодзённыя прамыя трансляцыі матчаў мундыялю і тэматычныя дзённікі чэмпіянату з аглядамі мінулых і анонсамі маючых адбыцца гульнявых дзён. У чацвер пачнецца галоўная футбольная падзея чатырохгоддзя - Кубак свету FIFA, і спартыўны тэлеканал гатовы да маштабнага асвятлення турніру! У 17:00 у прамым эфіры "Беларусь 5" будзе паказана прэўю чэмпіянату: у студыі "600 метраў" Белтэлерадыёкампаніі Мікалай Хадасевіч, Дзмітрый Раўнейка і Васіль Хамутоўскі будуць ствараць футбольны настрой і разаграваць балельшчыкаў перад афіцыйным стартам турніру.

Прэс-рэліз 19 чэрвеня на галоўным канале медыяхолдынга стартуе прэм'ерны паказ адразу двух серыялаў - "Пакаёўка" і "Каханне і разлука". Абедзве стужкі распавядуць гісторыю пра духоўна моцных, стойкіх і мэтанакіраваных жанчын, якія да апошняга змагаюцца за сваю мару і шчасце.

Прэс-рэліз 14 чэрвеня, у стартавы дзень мундыялю, Белтэлерадыёкампанія пачне маштабнае асвятленне міжнароднага футбольнага форуму. Тэлеканал "Беларусь 5" правядзе прамую трансляцыю са стадыёна "Лужнікі" ў Маскве, дзе адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця чэмпіянату і пройдзе першы матч.

Прэс-рэліз Мядзведзь, матрошка, балалайка - спартыўны канал медыяхолдынга гатовы да маючага адбыцца мундыялю. Для сваіх тэлегледачоў "Беларусь 5" падрыхтаваў серыю тэматычных відэаролікаў, у якіх Уладзімір Навіцкі на розных мовах запрашае сваіх калег у Расію на футбольнае першынство.

Прэс-рэліз Радыё "Беларусь" правядзе радыёмарафон па розных кутках рэспублікі, прысвечаны Году малой радзімы. Карэспандэнты міжнароднага радыё пабываюць у беларускіх гарадах і пазнаёмяць слухачоў з цікавымі суразмоўцамі і жыхарамі, якія дапамогуць адчуць каларыт мясцовасці.

Прэс-рэліз Галоўны медыяхолдынг краіны шукае яркіх, харызматычных і мэтанакіраваных людзей - дарослых і дзяцей ва ўзросце ад 9 да 14 гадоў, якія не баяцца цяжкасцей і гатовыя прайсці ўсе этапы адбору, каб стаць вядучымі адной з галоўных музычных падзей Еўропы - дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018".

Прэс-рэліз Да 60-годдзя Наваполацка, аднаго з самых маладых гарадоў краіны, журналісты Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі падрыхтавалі новы фільм з цыкла "Спецыяльны рэпартаж". Пра "белы горад" фантанаў і бяроз, унікальных мазаік і дзіўных скульптур распавядзе спецыяльны карэспандэнт АТН Алеся Высоцкая.

Прэс-рэліз 9 чэрвеня тэлеканал "Беларусь 3" прапануе ў эфіры прэм'еру ўнікальнага праекта "Жывая культура". Новая праграма эмацыянальна і ў папулярнай форме пастараецца ўвекавечыць у кадры і ў памяці тэлегледачоў тое, да чаго немагчыма дакрануцца, і тое, што не зможа захаваць ні адзін музей свету, - веды, традыцыі і абрады беларускага народа - нематэрыяльныя каштоўнасці гісторыка-культурнай спадчыны краіны.

Прэс-рэліз Галоўны медыяхолдынг краіны аб'яўляе пачатак прыёму заявак для ўдзелу ў нацыянальным адборачным туры дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018", які пройдзе 25 лістапада ў Мінску (Беларусь). Арганізатарам нацыянальнага адборачнага тура выступае Белтэлерадыёкампанія.

Прэс-рэліз Галоўны медыяхолдынг краіны працягвае шукаць новых вядучых для тэлеканалаў "Беларусь 1", "Беларусь 2", "Беларусь 3", "Беларусь 4", "Беларусь 5", "Беларусь 24" і "НТБ-Беларусь". Запрашаюцца мэтанакіраваныя, таленавітыя і харызматычныя людзі, якія жадаюць пастаянна ўдасканальвацца і дарыць тэлегледачам добры настрой.

Прэс-рэліз 8 і 9 чэрвеня ў Маладзечне пройдзе XVIII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2018”. Сацыякультурны тэлеканал “Беларусь 3” запрашае гледачоў разам акунуцца ў святочную атмасферу форуму, пабываць на галоўных канцэртных пляцоўках і атрымаць шмат уражанняў.

Інфармацыйнае паведамленне Следам за тэхнічным дырэктарам Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" у Мінску з рабочым візітам знаходзіцца шоу-дырэктар з Мальты Гордан Банела. У еўравізійных справах Гордан Банела не навічок: ён займаўся арганізацыяй дзіцячага "Еўрабачання" ў 2014 і 2016 гадах у сваёй роднай краіне, у 2015 - у Балгарыі, а летась - у Грузіі.

Прэс-рэліз 5 чэрвеня на "Беларусь 2" стартуе паказ дэтэктыўнага серыяла "Што робіць твая жонка?" (Расія, 2017). Стужка распавядзе пра дзяўчыну з неверагодным талентам да расследавання злачынстваў, а таксама пра сапраўдныя дэтэктыўныя гісторыі, хітрых зламыснікаў, заблытаныя галаваломкі і складаныя лагічныя ланцужкі.