Зоркі сусветнага гандбола каменціруюць чэмпіянат свету толькі для гледачоў "Беларусь 5"

13.01.2017
Спартыўны тэлеканал "Беларусь 5" дасягнуў дамоўленасці аб супрацоўніцтве з легендарнымі беларускімі гандбалістамі на матчах сусветнага чэмпіянату па гандболе, што стартаваў у Францыі.

Прэс-рэліз

Спартыўны тэлеканал "Беларусь 5" дасягнуў дамоўленасці аб супрацоўніцтве з легендарнымі беларускімі гандбалістамі на матчах сусветнага чэмпіянату па гандболе, што стартаваў у Францыі. Гэта дазволіць не толькі палепшыць якасць самога эфіру, але і дапаможа балельшчыкам больш дэталёва разабрацца ў асаблівасцях самой гульні.

"Шасціразовы ўладальнік гандбольнага Кубка чэмпіёнаў Сяргей Рутэнка, двухразовы віцэ-чэмпіён "СЕХА-Газпрам" лігі Дзмітрый Нікуленкаў, а таксама легендарны гулец зборнай Беларусі і сталічнага СКА Андрэй Крайноў падчас сусветнага гандбольнага форуму стануць сукаментатарамі яркага спартыўнага відовішча на тэлеканале "Беларусь 5", - расказаў кіраўнік канала Павел Булацкі.

Ужо сёння беларусы правядуць першы паядынак, а ля мікрафона каментатар Белтэлерадыёкампаніі Сяргей Мацкевіч і легендарны мінскі “армеец” Андрэй Крайноў будуць шчыра хвалявацца за нашу зборную ў супрацьстаянні з найлепшымі гандбольнымі сіламі Чылі. Пачатак прамой трансляцыі - 15:55.

Нагадаем, што на групавой стадыі чэмпіянату свету па гандболе зборная Беларусі згуляе з камандамі Чылі, Саудаўскай Аравіі, Германіі, Харватыі і Венгрыі. Усе гэтыя матчы ў прамым эфіры пакажа "Беларусь 5". Таксама ў сетцы вяшчання спартыўнага тэлеканала медыяхолдынга запланаваныя гульні стадыі плэй-оф, матч за трэцяе месца і фінал спаборніцтваў.