“Знак бяды” са схаванымі субцітрамі ў дзень нараджэння Васіля Быкава

13.06.2017
19 чэрвеня тэлеканал “Беларусь 3” пакажа самую вядомую экранізацыю твора Васіля Быкава. Падчас прагляду фільма “Знак бяды” ў гледачоў будзе магчымасць уключыць функцыю схаванага субцітравання.

Прэс-рэліз

19 чэрвеня знакамітаму пісьменніку, яркаму прадстаўніку лейтынанцкай прозы ў беларускай літаратуры споўнілася б 93 гады. У гэты дзень тэлеканал “Беларусь 3” пакажа самую вядомую экранізацыю твора Васіля Быкава. Падчас прагляду фільма “Знак бяды” ў гледачоў сацыякультурнага канала будзе магчымасць уключыць функцыю схаванага субцітравання.

У панядзелак, 19 чэрвеня, канала “Беларусь 3” нагадае гледачам трагічную гісторыю быкаўскіх герояў Сцепаніды і Петрака, якія сутыкнуліся не толькі з фашысцкай акупацыяй, але і здрадай сваіх аднавяскоўцаў. Васіль Быкаў адным з першых падняў тэму калабарацыянізму ў беларускай літаратуры.

У фільме Міхаіла Пташука - зорны склад акцёраў: Ніна Русланава, Генадзь Гарбук, Уадзімір Гасцюхін, Аляксей Булдакоў і многія іншыя. Дарэчы, Ніна Русланава за ўвасабленне вобраза Сцепаніды Багацькі была адзначана першай у гісторыі прэміяй “Ніка” за лепшую жаночую ролю ў 1988 годзе, Дзяржаўнай прэміяй БССР і Залатым медалём імя А. Даўжэнкі.

Знакамітую экранізацыю можна будзе ўбачыць у 21:45. Фільм “Знак бяды” будзе выходзіць са схаванымі субцітрамі, якія любы глядач зможа як актывізаваць, так і адключыць.

Нагадаем, што з 23 мая сацыякультурны тэлеканал “Беларусь 3” першым пачаў выкарыстоўваць схаваныя субцітры ў адпаведнасці з праектам пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб зацвярджэнні нацыянальнага плана дзеянняў па рэалізацыі ў Рэспубліцы Беларусь палажэнняў Канвенцыі аб правах інвалідаў на 2017-2025”. У далейшым функцыя схаванага субцітравання з’явіцца ў эфіры ўсіх тэлеканалаў медыяхолдынга.