Журналісты АТН падрыхтавалі цікавыя сюжэты для "Галоўнага эфіру"

09.02.2018
Журналісты АТН падрыхтавалі цікавыя сюжэты для "Галоўнага эфіру" аб уручэнні дзяржаўных узнагарод работнікам сяла, падрыхтоўцы да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, а таксама ўбачылі першы бляск ад золата перамог і слёз паражэнняў на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане.

Інфармацыйнае паведамленне

11 лютага тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі гатовыя падзяліцца эксклюзівам з гледачамі штотыднёвай інфармацыйна-аналітычнай праграмы "Галоўны эфір". Журналісты АТН падрыхтавалі цікавыя сюжэты аб уручэнні дзяржаўных узнагарод работнікам сяла, расказалі аб падрыхтоўцы да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, а таксама ўбачылі першы бляск ад золата перамог і слёз паражэнняў на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане.

Кіраўнік дзяржавы аб’явіў 2018-ы Годам малой радзімы. "Галоўны эфір" раскажа пра самы шырокі сэнс гэтых простых, але шчырых слоў. Здымачная група АТН адшукала бізнесмена, які пражывае за мяжой, але вяртаецца на сваю малую радзіму, каб укласці значныя фінансавыя сродкі ў яе развіццё. А таксама ў новым выпуску праекта на галоўным канале краіны размова пойдзе аб простых працаўніках сяла, якія забяспечваюць краіну хлебам.

Карэспандэнты пагутарылі з дырэктарам Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Ігарам Катляровым, які растлумачыў, чаму яшчэ да галасавання прайгралі тыя палітыкі і партыі, якія не паспрабавалі на іх стаць "сваімі сярод сваіх". У інтэрв'ю сацыёлаг расказаў, што хвалюе людзей на месцах, якія праблемы трэба будзе вырашыць дэпутатам мясцовых Саветаў пасля перамогі на выбарах, чаму актыўнасць партый ва ўзаемадзеянні з выбаршчыкамі імкнецца да сацыялагічнай хібнасці. У "Галоўным эфіры" размова пойдзе пра рэальныя справы - у спецыяльным сюжэце АТН аўтары прааналізуюць, што можа і не можа зрабіць сельскі, раённы і гарадскі Саветы.

Акрамя таго, гледачы "Галоўнага эфіру" ўбачаць эксклюзіўнае інтэрв'ю са старшынёй савета па развіцці прадпрымальніцтва Аляксандрам Турчыным.

"Галоўны эфір" пакажа лепшыя кадры ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Пхёнчхане, а таксама прасочыць за першымі стартамі на Гульнях-2018 і падзеліцца ўражаннямі спартыўных журналістаў АТН у сацыяльных сетках.

У нядзелю ў 21:00 у эфіры "Беларусь 1" вядучыя праекта, як заўсёды, будуць працаваць у месцах асноўных падзей палітычнага, эканамічнага і грамадскага жыцця ў краіне і за мяжой, а гледачы ўбачаць эксклюзіўныя інтэрв'ю самых вядомых людзей.