Інфармацыйнае паведамленне
Белтэлерадыёкампанія працягвае падрыхтоўку да правядзення фіналу нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018".
У медыяхолдынгу завяршыліся здымкі візітовак для кожнага з 10 фіналістаў.
"Згодна з нашай задумкай, кожны выканаўца апынецца ў своеасаблівым пакоі ўспамінаў. Гэта паралель з грымёркай, у якой артыст настройваецца перад выступленнем. Выкарыстоўваецца складаная тэхнічная канструкцыя, задзейнічаны спецыяльныя праектары. Ствараецца эфект прысутнасці вакалістаў у відэарадзе", - расказаў рэжысёр ролікаў Юрый Ярошык.
З 9 лютага візітныя карткі канкурсантаў будуць трансліравацца ў эфіры "Беларусь 1". Першымі іх змогуць убачыць гледачы праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!".
Усе візітоўкі па 30 секунд. Менавіта столькі часу неабходна на змену дэкарацый і падрыхтоўку наступнага нумара падчас прамога эфіру фінальнага гала-канцэрта, дзе выступленню кожнага артыста будзе папярэднічаць візітоўка.
Нагадаем, шоу пройдзе 16 лютага ў фармаце тэлевізійнага канцэрта ў прамым эфіры "Беларусь 1" і міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала "Беларусь 24". Пачатак канцэрта і прамой трансляцыі - 22:15.
Афіцыйны прадстаўнік нашай краіны для ўдзелу ў Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2018" у Лісабоне (Партугалія) будзе вызначаны падчас трансляцыі фіналу галасаваннем тэлегледачоў і прафесійнага журы па класічнай формуле 50x50.
Арганізацыю нацыянальнага адборачнага тура і далейшую падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў Беларусі член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза.






















