Прэс-рэліз
Каля ста дарослых і дзяцей ва ўзросце ад 9 да 14 гадоў даслалі свае заяўкі для ўдзелу ў кастынгу на ролю вядучых міжнароднага дзіцячага форуму, які сёлета ў лістападзе пройдзе ў Мінску.
Галоўны медыяхолдынг краіны завяршыў прыём заявак для ўдзелу ў кастынгу вядучых дзіцячага "Еўрабачання-2018". Нагадаем, для прэтэндэнтаў ставіліся строгія і выразныя патрабаванні: валоданне англійскай мовай, уменне трымацца на сцэне, працаваць у кадры і выдатна імправізаваць, а таксама мець за плячамі вопыт працы ў прамым эфіры і ўдзел у буйных тэлевізійных праектах.
За паўтара месяца на адрас Белтэлерадыёкампаніі паступіла каля 100 анкет.
Сярод прэтэндэнтаў - беларускія ўдзельнікі міжнароднага дзіцячага форуму розных гадоў: Ксенія Сітнік (2005 год), Надзея Місякова (2014 год), Руслан Асланаў (2015 год), Хелена Мерааі (2017 год).
Свае анкеты таксама даслалі вядучая дзіцячага "Еўрабачання-2010" Лейла Ісмаілава і фіналісты нацыянальных адборачных тураў дарослага "Еўрабачання" Анжаліка Пушнова (2017 год) і Алег Шчуцкі (2018 год).
Жывы кастынг прэтэндэнтаў Белтэлерадыёкампанія разам з шоу-дырэктарам дзіцячага "Еўрабачання-2018" Горданам Банелам плануе правесці ў жніўні.
Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2018" пройдзе на "Мінск-Арэне" 25 лістапада. Арганізатарам і каардынатарам усіх мерапрыемстваў форуму выступае Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь як адзіны ў нашай краіне член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (ЕВС).













