Яшчэ больш бокса і барацьбы на "Беларусь 5"

29.08.2017
29 жніўня тэлеканал "Беларусь 5" пакажа ў прамым эфіры вырашальныя паядынкі чэмпіянатаў свету па дзюдо і боксе ў Будапешце і Гамбургу адпаведна.

Прэс-рэліз

29 жніўня тэлеканал "Беларусь 5" пакажа ў прамым эфіры вырашальныя паядынкі чэмпіянатаў свету па дзюдо і боксе ў Будапешце і Гамбургу адпаведна.

У 10:55 у эфіры спартыўнага тэлеканала стартуе прамая трансляцыя спаборніцтваў наймацнейшых дзюдаістаў планеты з Будапешта. У вагавой катэгорыі да 66 кілаграмаў пачнуць высвятленне адносін і беларускія спартсмены.

Крыху пазней у бой уступяць баксёры. Чвэрцьфінальныя паядынкі на галоўным рынгу "Спартхола" ў Гамбургу не пакінуць абыякавымі сапраўдных аматараў і знаўцаў баявых мастацтваў. У гэтую стадыю турніру паспрабуе прабіцца і беларускі прадстаўнік - Міхаіл Далгалявец.

За паядынкамі лепшых баксёраў свету можна сачыць у 16:00 і 20:00 у прамым эфіры спартыўнага тэлеканала.

"Беларусь 5" запрашае балельшчыкаў падтрымаць нашых спартсменаў на гэтых спаборніцтвах.