Прэс-рэліз
З 28 красавіка кожную суботу ў эфіры галоўнага канала краіны ў гледачоў з'явіцца магчымасць даведацца, хто будзе прызнаны самым эрудыраваным знатаком сярод вучняў кожнай паралелі сярэдняй і старэйшай школы. Генеральны прадзюсарскі цэнтр медыяхолдынга падрыхтаваў суперфінальныя гульні інтэлектуальнага шоу "Я ведаю!".
Сумесны праект Белтэлерадыёкампаніі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь выйшаў на фінішную прамую. Падчас шоу-віктарыны былі вызначаны самыя дасведчаныя, знаходлівыя і ініцыятыўныя школьнікі 5-11 класаў. Зараз пераможцы першых выпускаў праграмы "Я ведаю!" і фіналісты, якія набралі найбольшую колькасць балаў, пазмагаюцца ў вырашальных раўндах. Для кожнай паралелі будзе праведзены свой суперфінал, гледачы змогуць ацаніць веды ўдзельнікаў у 7 выпусках праграмы.
Аўтары праекта падрыхтавалі яшчэ больш складаныя, займальныя і крэатыўныя заданні, для вырашэння якіх знатакам зараз спатрэбяцца не толькі звесткі са школьнай праграмы, але і агульная эрудыцыя, лагічнае мышленне і павышаная ўважлівасць.
Як заўсёды, задаваць пытанні ўдзельнікам, жартаваць і разраджаць сітуацыю на здымачнай пляцоўцы будзе вядучы праекта Георгій Калдун, а размаўляць з настаўнікамі школьнікаў у нязмушанай атмасферы ў "настаўніцкай" будзе Дзмітрый Новік. Георгій яшчэ бліжэй пазнаёміць гледачоў з біяграфіяй удзельнікаў і даведаецца, як змяніўся іх лёс пасля перамогі ў першай гульні праекта "Я ведаю!", а Дзмітрый паспрабуе супакоіць педагогаў, якія будуць вельмі хвалявацца за сваіх падапечных. Кіраўнікі інтэлектуальных клубаў і гурткоў, педагогі-арганізатары, школьныя настаўнікі, многія з якіх па сумяшчальніцтве яшчэ і бацькі ўдзельнікаў, правялі дэталёвую падрыхтоўку дзяцей да інтэлектуальнага конкурсу і зараз разам з групамі падтрымкі будуць хварэць за сваіх юных прадстаўнікоў у суперфінале тэлевізійнага шоу.
Па выніках гульняў будуць вызначаны 7 пераможцаў з кожнай заяўленай паралелі. Пераможцаў суперфіналаў чакаюць дыпломы і каштоўныя падарункі не толькі асабістага характару, але і для ўсяго класа школы, адкуль сам удзельнік, а ў вырашальных выпусках праекта сыдуцца навучэнцы з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Першы суперфінал інтэлектуальнай праграмы "Я ведаю!" гледачы канала "Беларусь 1" убачаць 28 красавіка ў 13:50.












