Прэс-рэліз
Галоўная інтрыга дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" вырашылася. 26 лістапада ў Тбілісі адбылося фінальнае шоу.
Пераможцам песеннага форуму стала 14-гадовая Паліна Багусевіч з Расіі.
Афіцыйны прадстаўнік Беларусі Хелена Мерааі з песняй "Я самая" заняла 5 месца, набраўшы 149 балаў. Усяго ж у прэстыжным музычным форуме прынялі ўдзел юныя таленты з 16 краін.
Прамую трансляцыю конкурсу вялі тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама афіцыйны сайт Белтэлерадыёкампаніі tvr.by.
Ужо традыцыйнай становіцца прамая трансляцыя ў Instagram, якую вёў непасрэдна з каментатарскай журналіст АТН Яўген Перлін. Падчас трансляцыі афіцыйная група Белтэлерадыёкампаніі ў гэтай сацыяльнай сетцы папоўнілася трыма сотнямі новых падпісчыкаў. У іншых сацыяльных сетках у супольнасцях "Еўрабачанне Беларусь" удзельнікі таксама актыўна падтрымлівалі Хелену і каменціравалі выступленні ўсіх канкурсантаў.
Нагадаем, Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2018" у лістападзе будучага года пройдзе ў Мінску. Падрыхтоўку і арганізацыю папулярнага песеннага форуму ажыццяўляе Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь як адзіны ў Беларусі член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза.













