Вызначына чарговасць выступленняў краін - удзельніц дзіцячага "Еўрабачання-2018"

20.11.2018

Інфармацыйнае паведамленне

Арганізатары і рэжысёры дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" вызначылі чарговасць выступленняў краін-удзельніц на галоўным шоу 25 лістапада на "Мінск-Арэне".

Падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця дзіцячага "Еўрабачання-2018" у Нацыянальным выставачным цэнтры "БелЭкспа" адбылася жараб'ёўка конкурсу. Паводле правіл Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза былі вызначаныя краіны, якія выступяць пад першым і апошнім нумарамі, а таксама парадкавы нумар краіны - гаспадыні форуму - Беларусі. Вядучыя конкурсу Яўген Перлін, Зена (Зіна Купрыяновіч) і Хелена Мерааі выцягнулі для прадстаўніка нашай краіны Даніэля Ястрэмскага нумар 8. Прыхільнікі дзіцячага "Еўрабачання" даведаліся, што першай запаліць на галоўным шоу юная выканаўца з Украіны, а закрые конкурсную праграму прадстаўніца Польшчы.

Пасля цырымоніі адкрыцця арганізатары форуму разам з рэжысёрам-пастаноўшчыкам шоу назвалі чарговасць выступленняў усіх краін-удзельніц: 1. Украіна, 2. Партугалія, 3. Казахстан, 4. Албанія, 5. Расія, 6. Нідэрланды, 7. Азербайджан, 8. Беларусь, 9. Ірландыя, 10. Сербія, 11. Італія, 12. Аўстралія, 13. Грузія, 14. Ізраіль, 15. Францыя, 16. Македонія, 17. Арменія, 18. Уэльс, 19. Мальта, 20. Польшча.

порядок_выступления_стран_участников_news.jpg

Нагадаем, арганізатарам усіх мерапрыемстваў дзіцячага "Еўрабачання-2018" выступае Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь як адзіны ў нашай краіне член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (ЕВС). 

Присоединяйтесь к нам