Вызначаныя фіналісты нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017"

07.07.2017
7 ліпеня стаў вядомы склад удзельнікаў фіналу нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017". Дзясятку фіналістаў па выніках праслухоўвання выбрала прафесійнае журы.

Прэс-рэліз

7 ліпеня стаў вядомы склад удзельнікаў фіналу нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017". Дзясятку фіналістаў па выніках праслухоўвання выбрала прафесійнае журы.

У склад прафесійнага журы ўваходзілі: кампазітар, народны артыст Беларусі, першы намеснік старшыні праўлення грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз кампазітараў" Эдуард Зарыцкі (старшыня журы), намеснік галоўнага дырэктара тэлеканала "Беларусь 1" Вольга Саламаха, кампазітар, аранжыроўшчык Генадзь Маркевіч, спявак, афіцыйны прадстаўнік Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2015" Юзары, папулярная спявачка Іскуі Абалян, кансультант аддзела прафесійнага мастацтва ўпраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Таццяна Пархамовіч, піяр-менеджар Сяргей Андрыянаў.

Нагадаем, арганізатары дапусцілі да праслухоўвання ўсіх прэтэндэнтаў, чые заяўкі былі аформленыя ў адпаведнасці з патрабаваннямі, паказанымі ў палажэнні, а гэта 45 удзельнікаў, з якіх 37 - сольныя выканаўцы і 8 - вакальныя групы.

Праслухоўванне праходзіла на самай вялікай тэлевізійнай пляцоўцы медыяхолдынга - у студыі "600 метраў".

Па выніках праслухоўвання фіналістамі адборачнага тура сталі:

1. Руслана Панчышына (Мінск),

2. Хелена Мерааі (Мінск),

3. Стэфанія Сакалова (Мінск),

4. Анастасія Жабко (Мінск),

5. Квартэт Нацыянальнага цэнтра дзіцячай творчасці імя У. Мулявіна: Максім Цупрыкаў, Ангеліна Ламака, Стэфанія Круглая і Стэфанія Сакалова (Мінск),

6. Марыя Жыліна (Мінск),

7. Дуэт Арыны Пехцеравай і Анастасіі Дзмітрачковай (Магілёў),

8. Яраслаў Саколікаў (Мінск),

9. Анастасія Цімафеевіч (Брэст),

10. Эліна Матарас (Мінск).

Фінальнае шоу у форме гала-канцэрта ў прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24" адбудзецца не пазней за 16 верасня.

Пераможца нацыянальнага адборачнага тура прадставіць Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні-2017" 26 лістапада ў Тбілісі (Грузія).

Усе правы, якія адносяцца да правядзення адбору, належаць выключна арганізатару - Белтэлерадыёкампаніі. Эксклюзіўным вяшчальнікам як нацыянальнага адборачнага тура, так і міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" традыцыйна выступае тэлеканал "Беларусь 1".