Вызначаныя фіналісты нацыянальнага адборачнага тура конкурсу "Еўрабачанне-2017"

30.11.2016

Прэс-рэліз

Сёння ў Белтэлерадыёкампаніі завяршылася адкрытае праслухоўванне ўдзельнікаў нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага тэлевізійнага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017". З 67 канкурсантаў, якія прадставілі свае кампазіцыі на суд прафесійнага журы, эксперты выбралі 13 фіналістаў.

На фінішную прамую папулярнага праекта выйшлі: 

1. Аляксандра Ткач;

2. KATTIE (Кацярына Рудніцкая);

3. Уладзіслаў Курасаў;

4. Група NAVI;

5. Анжаліка Пушнова;

6. ISAAK NIGHTINGALE (Вадзім Капусцін);

7. Анастасія Шавярэнка;

8. Іюль (Юлія Каранюк);

9. NUTEKI;

10. NAPOLI;

11. LERMONT x JULIC;

12. Група PROвакацыя;

13. Мікіта Ходас. 

Фінал нацыянальнага адбору пройдзе не пазней за 25 студзеня 2017 г. у фармаце тэлевізійнага канцэрта. Удзельнік фіналу, які набраў найбольшую колькасць балаў па выніках галасавання прафесійнага журы і галасавання гледачоў, аб'яўляецца пераможцам праекта і становіцца афіцыйным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь на Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" у Кіеве (Украіна).

Арганізатарам нацыянальнага адборачнага тура з'яўляецца галоўны медыяхолдынг краіны. Адбор праводзіцца ў адпаведнасці з палажэннем, распрацаваным арганізатарам, і правіламі конкурсу, якія ўстанаўліваюцца Еўрапейскім Вяшчальным Саюзам.

Паводле традыцыі, Белтэлерадыёкампанія здзяйсняла анлайн-трансляцыю з праслухоўвання на афіцыйным сайце tvr.by. З выступленнямі канкурсантаў можна азнаёміцца ў раздзеле "Спецпраекты"