Прэс-рэліз
Па выніках першага паўфіналу праекта "Накаўт-раўнд", які прайшоў у эфіры спартыўнага канала 4 сакавіка, вызначыліся два фіналісты для ўдзелу ў заключным спаборніцтве папулярнага рэаліці-шоу.
Прафесійнае журы аддало свой голас Раману Юралевічу - удзельніку, які ўразіў экспертаў сваёй эрудыраванасцю і бліскучымі каментатарскімі здольнасцямі. Другога фіналіста, "народнага" каментатара Ягора Калесніка з трох прэтэндэнтаў выбралі тэлегледачы і інтэрнэт-карыстальнікі. У галасаванні гледачоў Ягор атрымаў у сваю падтрымку 50,3 % галасоў, а яго сапернікі Уладзімір Куніцкі і Аляксандр Курбатаў - 43,8 % і 5,7 % адпаведна.
Нагадаем, згодна з умовамі праекта, канкурсанты рэаліці-шоу спаборнічаюць па алімпійскай сістэме на выбыванне: 1/4 фіналу, паўфіналы і фінал. Удзельнікаў ацэньваюць два журы: прафесійнае і народнае. У паўфіналах галасаванне гледачоў праходзіць на старонцы групы тэлеканала "Беларусь 5" у сацыяльнай сетцы "ВКонтакте" https://vk.com/belarus5tv.
Не за гарамі развязка народнага шоу. Ужо заўтра, 11 сакавіка, у другім паўфінале стануць вядомыя імёны яшчэ двух фіналістаў "Накаўт-раўнда". Але перш чым заняць вакантныя месцы ў фінале, удзельнікам трэба будзе паспрабаваць сябе ў ролі каментатараў спартыўнай гульні, пра якую ўпершыню згадваецца ў "Адысеі" Гамера. Абавязковым заданнем для паўфіналістаў стане творчае тэсціраванне. Тут эксперты ацэняць эрудыцыю будучых каментатараў і іх кампетэнтнасць у сферы спорту.
Па выніках двух паўфіналаў у праекце застанецца чацвёра наймацнейшых канкурсантаў, якія пазмагаюцца ў фінале. Пераможца "Накаўт-раўнда" стане часткай каманды "Беларусь 5" і папоўніць рады каментатараў спартыўнага канала. Фінальны выпуск рэаліці-шоу запланаваны ў эфіры на 25 сакавіка.












