Вызначаны фіналісты нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018"

06.07.2018

Прэс-рэліз

6 ліпеня стаў вядомы склад удзельнікаў фіналу нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018". Дзясятку фіналістаў па выніках праслухоўвання выбрала прафесійнае журы.

У склад прафесійнага журы ўваходзілі: намеснік начальніка аддзела прафесійнага мастацтва ўпраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Таццяна Пархамовіч; заслужаная артыстка Беларусі, спявачка Наталля Тамела; намеснік галоўнага дырэктара тэлеканала "Беларусь 1" Вольга Саламаха; карэспандэнт АТН, тэлевядучы Яўген Перлін; спявачка і тэлевядучая Вольга Рыжыкава; спявак, саліст групы" Атлантыка" Аляксей Набееў; спявачка Ганна Шаркунова.

Нагадаем, арганізатары дапусцілі да праслухоўвання ўсіх прэтэндэнтаў, чые заяўкі былі аформленыя ў адпаведнасці з патрабаваннямі, указанымі ў палажэнні, а гэта - 62 заяўкі.

Праслухоўванне праходзіла на самай вялікай тэлевізійнай пляцоўцы медыяхолдынга - у студыі "600 метраў".

Па выніках праслухоўвання фіналістамі адборачнага тура сталі:

Арцём Скароль (г. Ашмяны, Гродзенская вобласць), "Усміхніся";

Лізавета Мея (г. Жодзіна, Мінская вобласць), "Зорка";

Марыя Гулевіч (г. Мінск), "Востраў Чыкарум";

Даніэль Алекс Ястрэмскі (г. Мінск), Time;

Ангеліна Ярашчук (г. Мінск), Feeling Good;

група "Мята" (г. Мінск), "Аднойчы";

Мікіта Бялько (г. Мінск), "Не здрадзь";

Марыя Жыліна (г. Мінск), Welcome To My Belarus;

Яраслаў Саколікаў (г. Мінск), "Мір на зямлі";

вакальная група Мonkey Tops (г. Мінск), "На стылі".

Жараб'ёўка фіналістаў пройдзе ў Белтэлерадыёкампаніі 7 ліпеня ў 12:00. Яна вызначыць чарговасць выступлення юных артыстаў у маючым адбыцца справаздачным канцэрце.

Фінальнае шоу ў форме гала-канцэрта ў прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24" адбудзецца не пазней за 15 верасня. Пераможца нацыянальнага адборачнага тура прадставіць Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні-2018" 25 лістапада ў Мінску.

Усе правы, якія датычацца правядзення адбору, належаць выключна арганізатару - Белтэлерадыёкампаніі.