Вызначана чарговасць выступленняў фіналістаў нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2018"

16.01.2018
Белтэлерадыёкампанія працягвае падрыхтоўку да правядзення фіналу нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018".

Інфармацыйнае паведамленне

Белтэлерадыёкампанія працягвае падрыхтоўку да правядзення фіналу нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018".

Сёння ў медыяхолдынгу была вызначана чарговасць выступленняў фіналістаў. Па выніках праведзенай жараб'ёўкі канкурсанты выступяць у наступным парадку:

1. Adagio

2. Alekseev

3. Shuma

4. Соф'я Лапіна

5. Napoli

6. Анастасія Малашкевіч

7. Гюнеш

8. "Радыёхваля"

9. Alen Hit

10. Lexy Weaver

11. Кірыл Гуд

Падчас рабочай сустрэчы арганізатараў праекта з выканаўцамі былі пазначаныя асноўныя аспекты падрыхтоўкі да фінальнага шоу, а таксама юрыдычныя пытанні супрацоўніцтва медыяхолдынга з канкурсантамі.

Фінальнае шоу, якое пройдзе ў фармаце тэлевізійнага канцэрта ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24", запланавана на 16 лютага 2018 года.

Афіцыйны прадстаўнік нашай краіны для ўдзелу ў Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2018" у Лісабоне (Партугалія) будзе вызначаны падчас трансляцыі фіналу галасаваннем тэлегледачоў і прафесійнага журы па класічнай формуле 50x50.

Арганізацыю нацыянальнага адборачнага тура і далейшую падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў Беларусі член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза.