"Выпрабавана на сяле" - прэм'ера новай рубрыкі на "Беларусь 1"

08.01.2018
Новы праект Агенцтва тэленавін "Выпрабавана на сяле" закліканы расказаць тэлегледачам пра розныя сферы дзейнасці аграпрамысловага комплексу Беларусі. 

Прэс-рэліз

Спецыяльная рубрыка ў рамках "Панарамы" стартуе з 8 студзеня на галоўным канале краіны. Новы праект Агенцтва тэленавін "Выпрабавана на сяле" закліканы расказаць тэлегледачам пра розныя сферы дзейнасці аграпрамысловага комплексу Беларусі. Разам са спецыялістамі журналісты АТН падвядуць вынікі мінулага года, раскажуць пра самыя значныя дасягненні і акрэсляць перспектывы на 2018.

Мінулы 2017 год для аграпрамысловага комплексу краіны склаўся ўдала. Сёлета аграрыі паставілі сабе новую высокую планку на экспарт харчавання - 6 мільярдаў долараў. Разам з экспертамі журналісты АТН паспрабуюць знайсці адказ, дзякуючы каму і за кошт чаго наша краіна працягвае заставацца ў топе вытворцаў сельгаспрадукцыі.

Абмяркуе новая рубрыка і іншыя акцэнты АПК-2018: павелічэнне аб'ёму мясамалочнага сектара, попыт на тавары якога ёсць і будзе заўсёды, а таксама арыенцір на 10 мільёнаў тон збожжа, якія трэба будзе сабраць сёлета.

Дарэчы, праект "Выпрабавана на сяле" наглядна пакажа, што свой кавалак хлеба сёння можна зарабіць і не ў самых традыцыйных галінах сельскагаспадарчага сектара. Хтосьці вырошчвае экзатычныя грыбы шыітаке, хтосьці займаецца пушнінай або ўсё больш паглыбляецца ў перапрацоўку лёну - увогуле, беларускае аграрнае поле шырокае для эксперыментаў як ніколі.

Больш падрабязна пра гэта тэлегледачы галоўнага канала краіны змогуць даведацца ўжо сёння. Прэм'ера рубрыкі "Выпрабавана на сяле" - у выніковай інфармацыйнай праграме "Панарама" ў 21:00 на "Беларусь 1".