17 ліпеня ў Віцебску адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", а ў дырэкцыі інтэрнэт-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі падвялі вынікі глядзення ў Глабальнай сетцы галоўнай культурнай падзеі гэтага лета.
Інфармацыйнае паведамленне
17 ліпеня ў Віцебску адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", а ў дырэкцыі інтэрнэт-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі падвялі вынікі глядзення ў Глабальнай сетцы галоўнай культурнай падзеі гэтага лета.
Нагадаем, сёлета асноўныя канцэрты "Славянскага базара ў Віцебску" нараўне з тэлеканаламі "Беларусь 1" і "Беларусь 24" і афіцыйным сайтам медыяхолдынга tvr.by транслявала сацыяльная сетка "Аднакласнікі". Усяго на гэтай медыйнай пляцоўцы было паказана 5 канцэртаў, якія паглядзелі амаль 5 000 000 чалавек.
"Мы ўдзячныя нашаму партнёру - сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" - за такі вопыт супрацоўніцтва, за кансультаванне і дапамогу ў шматлікіх пытаннях. Спадзяёмся, што ў будучыні супрацоўніцтва такога кшталту працягнецца і ў іншых праектах нашага медыяхолдынга. Таксама мы б хацелі падзякаваць усім гледачам, якія не толькі глядзелі трансляцыі, але і актыўна каменціравалі запісы, дзяліліся сваімі эмоцыямі і задавалі пытанні нашым карэспандэнтам. Усе прагляды, каментарыі, лайкі і рэпосты, якія ў нас ёсць у сацыяльных сетках, - гэта яркі прыклад зваротнай сувязі з нашымі карыстальнікамі і паказчык узроўню прафесіяналізму нашых калег, якія прапанавалі прыхільнікам "Славянскага базара" той тэлевізійны прадукт, які яны і разлічвалі ўбачыць", - адзначыла намеснік дырэктара дырэкцыі інтэрнэт-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі Алена Бардзілоўская.
Дарэчы, нараўне з "Аднакласнікамі" карыстальнікі сацыяльных сетак Instagram і Facebook маглі назіраць на экранах сваіх мабільных прылад анлайн-рэпартажы карэспандэнта АТН Яўгена Перліна, які асвятляў закуліссе фестывалю, дзяліўся эксклюзіўным відэа, а таксама задаваў пытанні ад карыстальнікаў удзельнікам "Славянскага базара". Дарэчы, на аснове тых пытанняў, якія задавалі карыстальнікі пад хештэгам #базарныеистории, Тэа і Вольга Рыжыкава рыхтавалі і традыцыйныя дзённікі "Славянскага базара" - "Базарныя гісторыі". Такім чынам, паміж прыхільнікамі культурнага форуму, канкурсантамі і зоркамі эстрады стваралася жывая сувязь, якая, бясспрэчна, стала адметнасцю свята.













