Прэс-рэліз
14 лістапада тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануюць увазе гледачоў чарговы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум". Гэтым разам Дзмітрый Бачкоў прапаноўвае абмеркаваць разам вынікі выбараў Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі.
У ЗША - новы прэзідэнт! Гаспадаром Белага дома на наступныя чатыры гады стаў Дональд Трамп. Ці прыйдзецца свету знаёміцца з Амерыкай ізноў, ці варта разлічваць на пацяпленне ў адносінах з Масквой - паспрабуем разабрацца ў студыі ток-шоу "Форум".
Апроч таго, ці чакаць перамен у расстаноўцы сіл вакол Блізкага Усходу, ці гатовы новы амерыканскі прэзідэнт утрымаць сваю краіну ў статусе "№ 1" - вядучы разам з экспертамі і гасцямі праграмы паспрабуюць знайсці адказы і на гэтыя пытанні.
Глядзіце ток-шоу "Форум" у панядзелак у 20:00 на "Беларусь 1" і "Беларусь 24".













