Вяшчанне тэлеканала "Беларусь 24" у Казахстане пачаў "Казахтэлекам"

21.03.2018
У сакавіку вяшчанне міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала "Беларусь 24" у Казахстане пачаў ажыццяўляць найбуйнейшы аператар сувязі "Казахтэлекам" у базавых пакетах паслуг кабельнага тэлебачання iD TV і "Кабельнае тэлебачанне АТ "Казахтэлекам".

Інфармацыйнае паведамленне

У сакавіку вяшчанне міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала "Беларусь 24" у Казахстане пачаў ажыццяўляць найбуйнейшы аператар сувязі "Казахтэлекам" у базавых пакетах паслуг кабельнага тэлебачання iD TV і "Кабельнае тэлебачанне АТ "Казахтэлекам".

iD TV - гэта персанальнае лічбавае тэлебачанне, якое даступна ў рэжыме анлайн на любым прыстасаванні: тэлефоне або планшэце, ноўтбуку або смарт-тэлевізары. Базавы пакет паслуг iD TV ужо дапоўнены электроннай праграмай перадач "Беларусь 24" на найбліжэйшыя дні з апісаннем кожнага праекта.

"Кабельнае тэлебачанне АТ "Казахтэлекам" - гэта яшчэ адна паслуга даступнага тэлебачання, дзе ў адным пакеце сабраныя самыя запатрабаваныя і папулярныя тэлеканалы, сярод якіх зараз прадстаўлены і міжнародны спадарожнікавы канал "Беларусь 24".

Нагадаем, у адпаведнасці з новымі нормамі заканадаўства ў лістападзе 2017 года тэлеканал "Беларусь 24" прайшоў перарэгістрацыю ў Міністэрстве інфармацыі і камунікацый Рэспублікі Казахстан і атрымаў сведчанне аб пастаноўцы на ўлік замежнага тэле-, радыёканала, які распаўсюджваецца на тэрыторыі Рэспублікі Казахстан. Правы на распаўсюджванне "Беларусь 24" на тэрыторыі Казахстана атрымаў афіцыйны дыстрыб’ютар тэлеканала ТАА "Сігнал Медыя Інтэрнешнл".

У Казахстане пражывае нямала беларусаў, якім, безумоўна, цікава, якія падзеі адбываюцца на іх радзіме, а ў эфіры міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала заўсёды паказваюцца арыгінальныя рэйтынгавыя праекты, навіны, эксклюзіўныя інтэрв'ю, аналітычныя агляды, аўтарскія праграмы, грамадска-палітычныя ток-шоу і прамыя трансляцыі найважнейшых падзей нашай краіны.