Вялікі тэніс у эфіры "Беларусь 5": плэй-оф Сусветнай групы Кубка Федэрацыі

12.04.2018
21 і 22 красавіка спартыўны канал медыяхолдынга ў прамым эфіры пакажа матч плэй-оф Сусветнай групы Кубка Федэрацыі па тэнісе паміж жаночымі нацыянальнымі камандамі Рэспублікі Беларусь і Славакіі.

Прэс-рэліз

21 і 22 красавіка спартыўны канал медыяхолдынга ў прамым эфіры пакажа матч плэй-оф Сусветнай групы Кубка Федэрацыі па тэнісе паміж жаночымі нацыянальнымі камандамі Рэспублікі Беларусь і Славакіі.

Характэрна, што для беларускіх тэнісістак гэты матч стане 100-м па ліку ў розыгрышы Кубка Федэрацыі. Годам раней наша каманда станавілася фіналісткай турніру, абгуляўшы больш рэйтынгавых саперніц з Нідэрландаў і Швейцарыі. Пры абсалютным аншлагу на "Чыжоўка-Арэне" ў напружаным паядынку за трафей беларускі ўступілі тытулаванай зборнай ЗША.

Новы сезон зборная Беларусі адкрыла паядынкам супраць Германіі, але, на жаль, уступіла з лікам 2:3. У красавіцкім матчы супраць каманды Славакіі беларускія дзяўчаты будуць змагацца за права згуляць у Сусветнай групе ў наступным годзе.

"Беларусь 5" будзе весці прамую трансляцыю з корта "Чыжоўка-Арэны" 21 красавіка ў 12:40 і на наступны дзень у 11:40.

Галоўны спартыўны тэлеканал краіны запрашае балельшчыкаў падтрымаць нацыянальную зборную ў гульні ў адказ!