Віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

23.02.2017
Паважаныя мужчыны, дарагія нашы тэлегледачы і радыёслухачы!
Ад імя ўсяго вялікага жаночага калектыву Белтэлерадыёкампаніі віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Паважаныя мужчыны, дарагія нашы тэлегледачы і радыёслухачы!

Ад імя ўсяго вялікага жаночага калектыву Белтэлерадыёкампаніі віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь - са святам сапраўдных мужчын, для якіх гонар, любоў да Радзімы і вернасць воінскаму абавязку не пустыя словы, а святыя паняцці.

Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, аптымізму і натхнення. Няхай хапае сіл на добрыя справы, смелыя пачынанні, мужныя ўчынкі, каб у прыгожай паловы чалавецтва заўсёды была падстава ганарыцца вамі! Няхай апорай ва ўсім будуць верныя, шчырыя і любячыя вас людзі.

Удачы і перамог у справах, а ў доме - міру, дабра і дабрабыту. Аптымістычна і бадзёра ідзіце па жыцці, толькі наперад - да новых вяршынь і новых здзяйсненняў!

Вольга Кананюк,
намеснік Старшыні
Белтэлерадыёкампаніі