Прэс-рэліз
21 мая ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" выйдзе новы выпуск праекта Агенцтва тэленавін "Нашы. Бізнесмены". Героем праграмы стане Віктар Шадурка - топ-менеджар нямецкага хімічнага канцэрна Henkel Group.
Ён сам сканструяваў свой поспех, прайшоўшы шлях ад стажора да адказнага кіраўніка дзясяткаў заводаў буйной хімічнай кампаніі з даходам, што перавышае ўвесь бюджэт Рэспублікі Беларусь. Менеджар з вялікай літары, Віктар Шадурка не па чутках ведае, як быць лідарам у дзелавым свеце і зладжана працаваць у міжнароднай камандзе, выбіраць усвядомлена, мінімізаваць страты і дасягаць высокіх вынікаў.
Якія якасці дапамаглі хлопцу з беларускай правінцыі стаць сваім у топ-менеджменце сусветнай карпарацыі, які выбар у сваім жыцці Віктар Шадурка лічыць галоўным? Пра гэта і многае іншае ў праекце "Нашы. Бізнесмены" ў вячэрнім эфіры тэлеканала "Беларусь 1".












