Прэс-рэліз
28 мая ў Дзень пагранічніка ў эфіры галоўнага канала краіны стартуе прэм'ера трохсерыйнай мастацка-дакументальнай стужкі "Векавы рубеж" вытворчасці Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі. Карціна прысвечана асаблівай даце - 100-гадоваму юбілею Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь. Журналісты АТН раскажуць гледачам гісторыю "зялёных фуражак" з моманту станаўлення да нашых дзён.
Кожная серыя - асобны этап з гісторыі пагранічнай службы. Здымачная група дэталёва пакажа будні абаронцаў айчынных граніц, раскажа аб цяжкасцях, з якімі ім прыходзілася сутыкацца ў розныя перыяды.
Тэлегледачы даведаюцца, хто і што пастаянна парушае спакой у пагранічнай зоне і колькі секунд неабходна дзяжурнаму па заставе, каб даведацца аб гэтым, як сустракаюць гасцей з іншых краін і чаму вучыцца на пагранічнікаў у Мінск едуць з усяго свету.
У праекце "Векавы рубеж" будуць паказаны толькі рэальныя падзеі, затрыманні і факты, якія сталі сёння часткай векавой гісторыі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі. Варта адзначыць, што пры падрыхтоўцы фільма нага журналістаў упершыню ступіла на Пагранічны востраў - лапік беларускай зямлі, які ў 1941 годзе прыняў на сябе першы ўдар Вялікай Айчыннай вайны. Да гэтага моманту тут не праводзіліся тэле- і кіназдымкі.
Праца над праектам пачалася ў студзені мінулага года. Здымачная група запісала дзясяткі інтэрв'ю з відавочцамі і экспертамі, перагледзела вялізную колькасць матэрыялаў беларускіх і расійскіх архіваў. Дапамогу праекту аказалі кампетэнтныя кансультанты, супрацоўнікі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, ветэраны пагранічнай службы, кіраўнікі Пагранічнага камітэта розных гадоў - Аляксандр Паўлоўскі, Аляксандр Баечка, Ігар Рачкоўскі.
Аўтары праекта - спецыяльныя карэспандэнты АТН Аляксандр Харавец, Юрый Шаўчук і Аляксей Марцінёнак, рэжысёр - Аляксандр Ігначкоў.
Мастацка-дакументальны фільм "Векавы рубеж" гледачы "Беларусь 1" убачаць 28-30 мая ў вячэрнім эфіры, адразу пасля "Панарамы".













