Успамінаем Аляксандра Ціхановіча ў ток-шоу "Форум"

27.03.2017
Сёння госці ў студыі ток-шоу "Форум" збяруцца для таго, каб распавесці пра невядомыя старонкі жыцця аднаго з самых папулярных і любімых артыстаў - Аляксандра Ціхановіча.

Прэс-рэліз

Сёння тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапаноўваюць увазе гледачоў чарговы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. Гэтым разам госці ў студыі збяруцца для таго, каб распавесці пра невядомыя старонкі жыцця аднаго з самых папулярных і любімых артыстаў - Аляксандра Ціхановіча.

Суперхіты і галоўныя канцэртныя пляцоўкі. Яму былі рады заўсёды і ўсюды. Прайшло амаль два месяцы з таго дня, калі яго не стала… А якім ён быў за кадрам, пагаворым пра гэта ў вячэрнім эфіры на галоўным канале краіны.

У праграме прагучаць успаміны калег, прыхільнікаў і сяброў з паўвекавым стажам, якія ведалі Аляксандра Ціхановіча задоўга да звання "народны".

Глядзіце ток-шоу "Форум" у 20:00 на "Беларусь 1".