Упершыню прамую трансляцыю ваеннага парада і святочнага шэсця да Дня Незалежнасці убачаць гледачы расійскіх тэлеканалаў

01.07.2017
Упершыню прамую трансляцыю ваеннага парада і святочнага шэсця "Будучыню Радзімы ствараць маладым" да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, арганізаваную Белтэлерадыёкампаніяй, убачаць гледачы расійскіх тэлеканалаў "Расія 24", "Мір" і "Мір 24".

Інфармацыйнае паведамленне

Упершыню прамую трансляцыю ваеннага парада і святочнага шэсця "Будучыню Радзімы ствараць маладым" да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, арганізаваную Белтэлерадыёкампаніяй, убачаць гледачы расійскіх тэлеканалаў "Расія 24", "Мір" і "Мір 24".

Мерапрыемства пачнецца 3 Ліпеня ў 9:55 ля стэлы "Мінск - горад-герой". Сёлета ў механізаванай калоне пройдуць 220 адзінак ваеннай тэхнікі. Яшчэ каля 60 адзінак будуць прадстаўленыя на вуліцах горада - у мінчан і гасцей сталіцы будзе магчымасць сфатаграфавацца і азнаёміцца з тэхнікай бліжэй.

Узначаліць парад легендарны танк часоў Вялікай Айчыннай вайны Т-34 - зброі Перамогі дадзена права першай прайсці па сталічных вуліцах 3 Ліпеня.

Агульная працягласць механізаванай калоны складзе каля 3 км. Састаў парадных разлікаў калоны сёлета павялічаны да 27 - амаль у два разы ў параўнанні з 2016-м.

У парадзе возьме ўдзел не толькі ваенная, але і цывільная тэхніка. Так, сярод беларускіх распрацовак будуць прадстаўленыя ракетныя сістэмы залпавага агню "Паланэз" і "Бялград", станцыя радыёрэлейнай сувязі "Цытрус", браніраваныя дазорныя машыны "Кайман" і "Волат", а таксама колавыя цягачы МЗКЦ.

Стаць сведкамі маштабнага парада і ўражальнага святочнага шэсця з удзелам прадстаўнікоў моладзевых грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый і ўбачыць яго ў прамым эфіры сёлета змогуць не толькі гледачы тэлеканалаў медыяхолдынга "Беларусь 1" і "Беларусь 24", але і расійскія гледачы ў эфіры федэральнага дзяржаўнага інфармацыйнага тэлеканала "Расія 24" і тэлеканалаў "Мір" і "Мір 24".