Прэс-рэліз
17-18 лютага тэлеканал “Беларусь 3” пакажа два канцэрты V Міжнароднага фестывалю “Уладзімір Співакоў запрашае...”.
З 10 да 15 лютага ў Мінску праходзіць V Міжнародны фестываль “Уладзімір Співакоў запрашае...”. Традыцыйна гэта падзея становіцца адной са знакавых у культурным жыцці Беларусі і не раз была адзначана на самым высокім узроўні. За час свайго існавання ў фестывалі бралі ўдзел такія зоркі класічнага мастацтва сусветнай велічыні, як Дзяніс Мацуеў, Дзмітрый Хварастоўскі, Ульяна Лапаткіна, Саці Співакова, салісты Вялікага і Марыінскага тэатраў, Нацыянальны філарманічны аркестр Расіі і іншыя.
17 лютага ў 14:40 “Беларусь 3” падорыць гледачам канцэрт Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь. Дырыжор - Аркадзь Берын. А 18 лютага ў 14:25 сацыякультурны тэлеканал прапануе ўвазе меламанаў канцэрт Дзяржаўнага камернага аркестра “Віртуозы Масквы”. Дырыжор - Уладзімір Співакоў.













