Прэс-рэліз
24 лістапада тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануюць новы выпуск праграмы "Буйным планам". Суразмоўцам аўтара і вядучага праекта Марата Маркава гэтым разам стане галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ Уладзімір Шантаровіч.
Уладзіміра Шантаровіча называюць "чалавек-сістэма", бо ўжо ў 30 гадоў ён стаў заслужаным трэнерам. Ён рыхтаваў чэмпіёнаў у веславанні на байдарках і каноэ, калі ні ў адным падручніку не было апісана, як выхаваць пераможцу ў гэтым відзе спорту.
З вялікага інтэрв'ю тэлегледачы даведаюцца, як з дапамогай ДНК убачыць будучых чэмпіёнаў, чым трэба ахвяраваць дзеля спартыўнай славы. Уладзімір Уладзіміравіч шчыра і эмацыянальна адкажа на гэтыя і іншыя пытанні пра спорт і сваю сям'ю ў чацвер адразу пасля "Панарамы".
Гутарка ў вячэрнім эфіры пойдзе таксама аб падрабязнасцях справы беларускіх весляроў, не дапушчаных да Алімпіяды ў Рыа.
Нагадаем, у аўтарскай праграме "Буйным планам" тэлегледачоў чакаюць сустрэчы з людзьмі, якія з'яўляюцца непасрэднымі ўдзельнікамі галоўных падзей у нашай краіне і за яе межамі, з людзьмі, якія робяць Беларусь лепшай.












