У вячэрнім эфіры "Беларусь 1" спецыяльны рэпартаж "Гісторыя міліцыі - у асобах. Фільм аб фільме"

09.11.2016
У эфіры "Беларусь 1" увазе тэлеаўдыторыі будзе прапанаваны спецыяльны рэпартаж "Гісторыя міліцыі - у асобах. Фільм аб фільме", дзякуючы якому гледачы змогуць убачыць, як праходзяць здымкі новага маштабнага праекта, прысвечанага 100-годдзю беларускай міліцыі.

Інфармацыйнае паведамленне

Сёння ў вячэрнім эфіры "Беларусь 1" увазе тэлеаўдыторыі будзе прапанаваны спецыяльны рэпартаж "Гісторыя міліцыі - у асобах. Фільм аб фільме", дзякуючы якому гледачы змогуць убачыць, як праходзяць здымкі новага маштабнага праекта, прысвечанага 100-годдзю беларускай міліцыі.

Закуліссе, якое звычайна застаецца за кадрам, на гэты раз стане даступным шырокай публіцы дзякуючы спецыяльнаму рэпартажу "Гісторыя міліцыі - у асобах. Фільм аб фільме", у якім сабрана ўсё самае цікавае: меркаванни сцэнарыстаў, рэжысёрская версія, работа мастака-пастаноўшчыка, бачанне тэлеаператара і мастака па грыме - творчая група Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануе тэлеаўдыторыі акунуцца ў свет вялікага дакументальнага кіно і паглядзець на тое, як ствараецца маштабны праект.

Тэлегледачы даведаюцца, як пісаўся сцэнарый шматсерыйнага фільма, дзе праходзілі здымкі і хто з'яўляецца выканаўцам роляў у вялікім дакументальным кіно.

Таксама ў спецыяльным рэпартажы прадстаўнікі беларускай міліцыі выкажуцца, чаго яны чакаюць ад праекта, які, як запэўніваюць аўтары, абяцае быць відовішчным і эфектным.

Глядзіце "Гісторыю міліцыі - у асобах. Фільм аб фільме" сёння адразу пасля "Панарамы" на "Беларусь 1".

Нагадаем, здымкі шматсерыйнага дакументальнага фільма праводзіць творчая група Агенцтва тэленавін медыяхолдынга сумесна з Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Гледачы "Беларусь 1" убачаць гісторыю беларускай міліцыі, пачынаючы ад станаўлення ў 1917 годзе і да цяперашняга часу, бо знакавая дата - 100-гадовы юбілей - будзе адзначацца ў наступным годзе. Са студзеня 2017 года дакументальны цыкл будзе дэманстравацца раз на тыдзень. Заключную серыю тэлегледачы ўбачаць 4 сакавіка - у Дзень беларускай міліцыі.