Прэс-рэліз
Сёння тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапаноўваюць увазе гледачоў новы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. Гэтым разам у эфіры размова пойдзе пра залаты тарыф.
Канфлікт пасажыра з таксістам у Мінску з-за высокага кошту праезду выклікаў цэлы шквал спрэчак. Каму, колькі і, галоўнае, за што плаціць - паспрабуем разабрацца разам у вячэрнім эфіры на галоўным канале краіны.
Пакуль кліенты ў разгубленасці выбіраюць паміж традыцыйнымі таксі і моднымі сэрвісамі, сярод саміх перавозчыкаў, падобна, наспела сапраўдная вайна. Як яна выглядае, ці ёсць шанц на прымірэнне - гэтыя тэмы таксама знойдуць адлюстраванне ў выпуску.
Таксісты, кліенты, пасажыры, адвакаты, дэпутаты, прадстаўнікі кантралюючых органаў збяруцца разам у студыі для пошукаў адзіных правілаў - правілаў для ўсіх.
Глядзіце ток-шоу "Форум" сёння ў 20:00 на "Беларусь 1".













