У ток-шоу "Дзень у вялікім горадзе" стане яшчэ больш інтэрактыву

24.08.2017
У рамках тэлевізійнага сезона 2017-2018 у жаночым ток-шоу "Дзень у вялікім горадзе" з'явіліся новыя рубрыкі-эксперыменты, пра якія гледачы змогуць даведвацца не толькі з эфіру, але і сацыяльных сетак.

Прэс-рэліз

У рамках тэлевізійнага сезона 2017-2018 у жаночым ток-шоу "Дзень у вялікім горадзе" з'явіліся новыя рубрыкі-эксперыменты, пра якія гледачы змогуць даведвацца не толькі з эфіру, але і сацыяльных сетак. Гэта дазволіць інтэрнэт-карыстальнікам яшчэ больш актыўна ўдзельнічаць у конкурсах і інтэрактывах, прапаноўваць тэмы для праграм і першымі даведвацца пра навінкі праекта, атрымліваць кансультацыі спецыялістаў і прыняць удзел у beaty-эксперыменце.

У ток-шоу "Дзень у вялікім горадзе" гледачы змогуць змяніцца з дапамогай новай рубрыкі - “Beauty-эксперымент”. Падрабязная інфармацыя і ўмовы ўдзелу ў праекце ўжо агучаныя ў эфіры і прапісаныя на афіцыйных старонках праграмы ў сацыяльных сетках.

Сярод навінак ток-шоу - рубрыка-эксперымент з адвакатам Алай Камароўскай, якую зараз можна будзе бачыць не толькі госцяй тэлекафэ, але і атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на вуліцах вялікага горада. Месца і час кожнай сустрэчы гледачы змогуць даведацца загадзя ў сацыяльных сетках. Каб атрымаць слушную параду ад вопытнага адваката, удзельнікам трэба будзе выканаць нескладаныя заданні, схаваныя ў канвертах.

Таксама ў новым сезоне праект прапануе гледачам яшчэ больш магчымасцяў для інтэрактыву, самавыяўлення і, вядома ж, дае шанц парадаваць сябе прыемнымі бонусамі. Актыўныя карыстальнікі Інтэрнэту змогуць выбраць і тэму праграмы.

"Дзень у вялікім горадзе" - тая пляцоўка, на якой гледачы могуць сябе максімальна праявіць, выказаць свае думкі, здзейсніць мару, напрыклад, напрамую задаць пытанне зорнаму госцю нашага тэлекафэ, а таксама атрымаць кансультацыю спецыяліста ў прамым эфіры. У новым сезоне мы максімальна задзейнічаем старонкі ў сацыяльных сетках, што толькі пашырыць межы магчымасцяў нашых гледачоў", - адзначыла кіраўнік праекта Саша Снегіна.

Летам да нязменнага складу вядучых ток-шоу - Вольгі Плотнікавай, Вольгі Сарокі і Іны Югавай - далучыліся Наталля Рыжанкова і Наталі Рашэ. Такі склад будзе працаваць і ў новым сезоне.

"Дзень у вялікім горадзе" па добрай традыцыі прадоўжыць праводзіць тэматычныя фотаконкурсы. Не так даўно стартаваў конкурс "Лета ў вялікім АГАРОДЗЕ". Для ўдзелу неабходна выканаць простыя ўмовы: падпісацца на старонку праекта ў Facebook "Ток-шоу "Дзень у вялікім горадзе" і размясціць сваё фота з надпісамі ў групе. Або, карыстаючыся Instagram, стаць падпісчыкам старонкі dvbg_belarus1 і загрузіць сваю фатаграфію з хештэгам #летовбольшомогороде з пазнакай - для праграмы "Дзень у вялікім горадзе". Вынікі фотаконкурсу будуць падведзены ў пачатку кастрычніка. Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы.

Нагадаем, жаночае ток-шоу выходзіць у прамым эфіры "Беларусь 1" з аўторка па пятніцу ў 13:05. Гледачы могуць патэлефанаваць у эфір па нумары (8-017) 237-01-86, каб распавесці цікавую гісторыю або выказаць свой пункт погляду на тэмы, што абмяркоўваюцца ў студыі, а таксама стаць удзельнікамі віктарыны і атрымаць прыемныя бонусы ад праграмы.