Інфармацыйнае паведамленне
17 лістапада адзначае дзень нараджэння адна з самых вядомых тэлевядучых у нашай краіне - Святлана Бароўская. Гэтае свята супала з творчым юбілеем тэлезоркі - 25 гадоў працы на Беларускім тэлебачанні!
Святлана Бароўская - выпускніца тэатральна-мастацкага інстытута, і яе ролі ў кіно і тэатры запамінальныя і таленавітыя. Але ўсенародна любімай яна стала менавіта як вядучая тэлевізійных праграм. І вельмі прыемна, што ў гэтым амплуа абаяльная тэлевядучая чвэрць стагоддзя верная галоўнаму медыяхолдынгу краіны.
Сёння яна - сапраўдны сімвал самай папулярнай айчыннай ранішняй праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!" Нядзіўна, што гэты праект Белтэлерадыёкампаніі асацыіруецца, у першую чаргу, з яе іменем, бо вядучая працуе ў ім ужо 19 гадоў! Дарэчы, у новым тэлевізійным сезоне Святлана ў рамках праграмы вядзе рубрыку з уласным відэаблогам, які можна ахарактарызаваць як "мудрасць на злобу дня", бо ў Бароўскай ёсць чым падзяліцца з гледачамі, ёсць крэдыт даверу і да яе парад прыслухоўваюцца.
Яе яркая дзейнасць на Беларускім тэлебачанні заўсёды атрымлівала станоўчую ацэнку прафесіяналаў і гледачоў, а таксама была адзначаная на высокім дзяржаўным узроўні. У 2016 годзе Святлана Бароўская была ўзнагароджаная медалём Францыска Скарыны.
Сваім талентам, абаяльнасцю і прыгажосцю яна заваявала прызнанне і любоў не толькі суайчыннікаў, але і прыхільнікаў з многіх краін, стала для іх узорам яркай, стыльнай і сучаснай жанчыны і клапатлівай маці.
Ад усёй душы віншуем нашу калегу з 25-годдзем працы ў эфіры галоўнага канала краіны!













