У праграмы "Тэлераніца" - новыя вядучыя

27.03.2018
З красавіка ў эфіры праграмы "Тэлераніца" на "Беларусь 2" - новыя пары вядучых. Зараз дзяліцца добрым настроем з тэлегледачамі па чарзе будуць абаяльныя Ганна Квілорыя і Вольга Бачкова, харызматычныя Ілья Конанаў і Юрый Ярошык.

Прэс-рэліз

З красавіка ў эфіры праграмы "Тэлераніца" на "Беларусь 2" - новыя пары вядучых. Зараз дзяліцца добрым настроем з тэлегледачамі па чарзе будуць абаяльныя Ганна Квілорыя і Вольга Бачкова, харызматычныя Ілья Конанаў і Юрый Ярошык.

Нагадаем, што Ілья Конанаў ("Капейка ў капейку", "Азбука смаку", "Пін_код" - тэлеканал "Беларусь 2") і яго напарнік Юрый Ярошык ("Лёс гігантаў", "Раскадроўка", "Сімвал Перамогі", "Беларусь Life" - тэлеканал "Беларусь 1") пачалі працу ў праекце ў пачатку сакавіка.

teleutro

2 красавіка ранішні эфір на "Беларусь 2" адкрые дуэт тэлевядучых-дзяўчын Квілорыя - Бачкова, дарэчы, ужо вядомых беларускай аўдыторыі. Ганна раней вяла рубрыку "Зарадка" на тэлеканале "Лад" і "Раніца" на "Беларусь 2". Вольга доўгі час гучала на FM-хвалях і працавала карэспандэнтам у праграме "Белорусское времечко".

teleutro

З прыходам новых вядучых адбудуцца змяненні ў самой праграме. Упадабаную ўсімі ранішнюю размінку будуць здымаць у сучасным спартыўна-забаўляльным комплексе, што дасць больш магчымасцяў для ажыццяўлення задуманых ідэй. Ілья будзе распавядаць пра апошнія навіны футбола, Юрый Ярошык - пра навінкі кінематографа, а Ганна падкажа, дзе культурна правесці вольны час.

Актуальныя рубрыкі і новыя лакацыі, зорнае жыццё, абмеркаванне тэндэнцый і сустрэчы з гасцямі - усё гэта і шмат іншых сюрпрызаў ад творчай групы праекта "Тэлераніца" павінны разбудзіць тэлегледачоў і зарадзіць іх пазітывам на цэлы дзень.

Праект "Тэлераніца" выходзіць на тэлеканале "Беларусь 2" з панядзелка па пятніцу з 7 да 9 раніцы.

teleutro