У праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!" папаўненне

07.12.2018

Прэс-рэліз

У папулярнага ранішняга праекта "Добрай раніцы, Беларусь!" новыя вядучыя. У ранішні эфір адной з найстарэйшых праграм на Беларускім тэлебачанні вярнулася чароўная Ксенія Дзюкава, таксама будзіць гледачоў "Беларусь 1" даверана веселуну Андрэю Макаёнку.

Новыя пары вядучых праграмы зараз будуць вар'іравацца ад выпуску да выпуску. У праекта настолькі зладжаны калектыў, што кожны з рулявых эфіру гатовы працаваць у тандэме з любым калегам. Можна не сумнявацца, што Ксенія і Андрэй лёгка ўвальюцца ў вялікую сям'ю "Добрай раніцы, Беларусь!".

"Якая ж я шчаслівая вярнуцца ў сваю любімую праграму, у сваю любімую каманду, на свой любімы тэлеканал!", - падзялілася эмоцыямі Ксенія Дзюкава, якая раней ужо працавала вядучай "ДРБ", але ў сувязі са шчаслівай падзеяй - нараджэннем сына Багдана - часова не была задзейнічана ў праекце і займалася выхаваннем дзіцяці.

Па той жа прычыне ў найбліжэйшы час прыхільнікі праграмы не ўбачаць у эфіры Вольгу Рыжыкаву і Тэа, якія 5 снежня сталі маладымі бацькамі - у іх нарадзілася дачка.

Андрэй Макаёнак знаёмы гледачам па праектах "Макаёнка, 9" на "Беларусь 1" і "Тэлераніца" на "Беларусь 2".

"З боку кіраўніцтва канала  гэта вялізны давер - даць працаваць у прамым эфіры, а для мяне, безумоўна, гэта крок наперад. Я б не стаў вылучаць свой удзел у "Добрай ранiцы, Беларусь!" у нешта асобнае, у мяне такая ж роля, як і ў іншых вядучых праекта. Пакуль што трэба да ўсяго прывыкнуць, асвоіцца, у чым мне выдатна дапамагаюць калегі", - распавёў Андрэй Макаёнак.

Наступны раз Андрэй з'явіцца ў праграме "Добрай раніцы, Беларусь!" у пары з Надзеяй Цімафеевай 13 снежня, а Ксеніі Дзюкавай складзе кампанію Глеб Давыдаў ужо ў аўторак, 11 снежня.

Нагадаем, праграма "Добрай раніцы, Беларусь!" выходзіць на галоўным канале краіны ўжо больш за 20 гадоў і з'яўляецца адным з самых рэйтынгавых праектаў на Беларускім тэлебачанні. Стваральнікі "ДРБ" імкнуцца ў кожны тэлесезон прыўносіць нешта новае, рабіць праект інтэрактыўным, абнаўляць рубрыкі і віктарыны, запрашаць цікавых гасцей, што ў сваю чаргу дазваляе павялічваць аўдыторыю гледачоў і заставацца ў топе найбольш папулярных айчынных тэлепраграм.

Присоединяйтесь к нам