У праекце "Калейдаскоп. Навіны культуры" з’явіцца сувядучы - Дзмітрый Карась

02.12.2016
5 снежня ў якасці аднаго з вядучых упадабанага гледачамі праекта “Калейдаскоп. Навіны культуры” выступіць Дзмітрый Карась, чыя кар’ера на тэлебачанні, дарэчы, і пачалася шмат гадоў таму менавіта з асвятлення ў эфіры падзей, што адбываюцца ў гэтай кіпучай сферы.

Прэс-рэліз

5 снежня ў якасці аднаго з вядучых упадабанага гледачамі праекта “Калейдаскоп. Навіны культуры” выступіць Дзмітрый Карась, чыя кар’ера на тэлебачанні, дарэчы, і пачалася шмат гадоў таму менавіта з асвятлення ў эфіры падзей, што адбываюцца ў гэтай кіпучай сферы.

Цяпер распавядаць тэлеаўдыторыі “Беларусь 3”  пра культурныя навіны будуць вядучыя Ганна Панцялеева і Дзмітрый Карась. Дэбют Дзмітрыя ў праекце адбудзецца ў панядзелак у 08:05.

“Культурная тэматыка для мяне блізкая і любімая. Я скончыў Гомельскі каледж мастацтваў імя Сакалоўскага і Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў. 10 гадоў прафесійна вывучаў музыку і танец - маю два дыпломы. Спадзяюся, што маё з’яўленне ў праекце не сапсуе яго (ўсміхаецца), а прыцягне новых гледачоў і зробіць праграму яшчэ больш цікавай”, - падзяліўся эмоцыямі Дзмітрый Карась.

Нагадаем, дзякуючы праекту “Калейдаскоп. Навіны культуры” сапраўдныя аматары заўсёды будуць у курсе таго, якія галоўныя тэатральныя прэм’еры чакаць і якія арыгінальныя выставы можна наведаць. А яшчэ тэлеаўдыторыя мае магчымасць сачыць за значнымі падзеямі, што адбываюцца ў свеце музыкі і кінематографа.

Акрамя таго, штодня ў эфіры “Беларусь 3” стваральнікі праграмы прапануюць гледачам завітаць у розныя гарады краіны і акунуцца ў культурнае жыццё, якое віруе ў рэгіёнах. А ў рубрыцы “Гасцёўня” тэлеаўдыторыю чакаюць сустрэчы са знакамітымі асобамі: кампазітарамі, рэжысёрамі, мастацтвазнаўцамі, пісьменнікамі, выканаўцамі.

Разам з тым “Калейдаскоп. Навіны культуры” штодня адкрывае новую старонку гістарычнага календара, расказвае цікавыя факты пра мінулыя падзеі і вядомых людзей.

Глядзіце праект на тэлеканале “Беларусь 3” кожны дзень - будзьце ў курсе ўсіх падзей творчага асяроддзя!