У новым выпуску ток-шоу "Форум" - пра "горад машын"

25.11.2016
28 лістапада ў чарговым выпуску ток-шоу "Форум" вядучы Дзмітрый Бачкоў прапануе разгледзець сітуацыі, якія адбываюцца ў "горадзе машын": калі аўтамабіль - гэта ўжо не раскоша, а сродак перамяшчэння.

Прэс-рэліз

28 лістапада тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануюць увазе гледачоў чарговы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум". Гэтым разам вядучы Дзмітрый Бачкоў прапануе разгледзець сітуацыі, якія адбываюцца ў "горадзе машын": калі аўтамабіль - гэта ўжо не раскоша, а сродак перамяшчэння.

Удзельнікі праграмы пастараюцца адшукаць адказы на пытанні, якія так часта ўзнікаюць паміж аўтаўладальнікамі і "народнымі мсціўцамі" ў асобе эколагаў і жыхароў двароў. Як знайсці мірныя шляхі вырашэння канфліктных сітуацый і ці магчыма гэта наогул - паспрабуем разабрацца разам у вячэрнім эфіры галоўнага канала краіны.

Клумба або паркоўка… Новыя выпадкі, калі месца ля дома прыходзіцца адстойваць кулакамі. Як быць з тымі, хто ставіць аўто, дзе хоча? Чаму ўсё часцей жыхары дамоў спрабуюць абараніць свае двары шлагбаумамі, але і такая ідэя падабаецца далёка не кожнаму, і, нарэшце, ці хопіць усім месца ў "горадзе машын"? - вось далёка не поўны пералік пытанняў, па якіх выкажуцца эксперты і госці ў студыі Белтэлерадыёкампаніі.

Разнастайнасць меркаванняў - у панядзелак у 20:00 у новым выпуску ток-шоу "Форум".