Інфармацыйнае паведамленне
Следам за тэхнічным дырэктарам Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" у Мінску з рабочым візітам знаходзіцца шоу-дырэктар з Мальты Гордан Банела.
У еўравізійных справах Гордан Банела не навічок: ён займаўся арганізацыяй дзіцячага "Еўрабачання" ў 2014 і 2016 гадах у сваёй роднай краіне, у 2015 - у Балгарыі, а летась - у Грузіі.
У беларускай сталіцы шоу-дырэктар прабудзе да 1 чэрвеня. Ён адказвае за каардынацыю многіх творчых аспектаў праекта. Зараз Гордан Банела выступае кансультантам дызайнераў сцэны і графікаў-дызайнераў, а бліжэй да самога шоу пачне працаваць з дэлегацыямі ўдзельнікаў аж да складання графіка рэпетыцый канкурсантаў.
У Белтэлерадыёкампаніі ўжо адбыліся рабочыя сустрэчы замежнага спецыяліста з кіраўніцтвам медыяхолдынга і творчай камандай праекта, якая займаецца падрыхтоўкай да конкурсу.
Сёння разам з беларускімі кампазітарамі Гордан Банела абмеркаваў варыянты для музычнага афармлення шоу.
Нагадаем, Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў Беларусі 25 лістапада. Арганізатарам і каардынатарам усіх мерапрыемстваў дзіцячага "Еўрабачання-2018" выступае Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь як адзіны ў нашай краіне член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (ЕВС).












