У Кіеве завяршылася першая рэпетыцыя NaviBand

03.05.2017
У Кіеве завяршылася першая індывідуальная рэпетыцыя беларускага ўдзельніка Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" групы NaviBand.

Інфармацыйнае паведамленне

У Кіеве завяршылася першая індывідуальная рэпетыцыя беларускага ўдзельніка Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" групы NaviBand.

У чацвёрты рэпетыцыйны дзень упершыню на сцэну Міжнароднага выставачнага цэнтра ў Кіеве, дзе пройдзе музычнае шоу, выйшлі дзевяць удзельнікаў другой паловы другога паўфіналу "Еўрабачання-2017". Сярод іх і прадстаўнік нашай краіны група NaviBand, якая выпрабавала сцэну пятай.

Первая репетиция NaviBand

У афіцыйнай беларускай дэлегацыі, у складзе якой прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі, група NaviBand і іх творчая каманда, было 30 хвілін для адточвання конкурснага нумара і вакалу на сцэне, працы з гукам, а таксама для ўзаемадзеяння з харэографам і рэжысёрам. Традыцыйна падчас першай рэпетыцыі артысты не выходзілі на сцэну ў канцэртных касцюмах.

Пасля рэпетыцыі ў пары было некалькі інтэрв'ю і сустрэча з прэсай. Заўтра ў ГЦ "Гулівер" адбудзецца фотасесія і аўтограф-сесія нашых артыстаў.

Да выступлення ў паўфінале ў NaviBand, як і ў астатніх удзельнікаў, запланавана яшчэ адна індывідуальная рэпетыцыя 6 мая, пасля якой група паўдзельнічае ў вялікай прэс-канферэнцыі.

Група NaviBand з кампазіцыяй "Гісторыя майго жыцця" выступіць 11 мая ў другім паўфінале пад нумарам 14.

Первая репетиция NaviBand

Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі - "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24", а таксама афіцыйны сайт Белтэлерадыёкампаніі tvr.by.

Нагадаем, пра найважнейшыя і цікавыя падзеі, якія адбываюцца з групай NaviBand і іх камандай падчас конкурсных тыдняў у Кіеве, можна даведвацца са штодзённага анлайн-дзённіка на сайце tvr.by. 

Первая репетиция NaviBand