У нядзелю журналісты АТН у "Галоўным эфіры" падвядуць вынікі Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Гледачоў "Беларусь 1" чакаюць толькі эксклюзівы. З першых рук яны змогуць атрымаць інфармацыю аб выгадах нашых краін і перспектывах глыбейшай кааперацыі пасля 4-га Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Мінск ізноў рыхтуецца стаць пляцоўкай важных міжнародных перамоў. Ужо на наступным тыдні ў сталіцу прыедуць сотні прадстаўнікоў Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Здымачная група "Галоўнага эфіру" даведалася, з якімі ініцыятывамі выступіць Беларусь на прэстыжным форуме. Эксклюзіўнае інтэрв'ю спікера беларускага парламента Уладзіміра Андрэйчанкі - у эфіры "Беларусь 1".
У свеце, дзе пад ударам камп'ютарныя сістэмы буйных карпарацый і нават цэлых краін, ніводны радавы карыстальнік не абаронены на 100%. "Галоўны эфір" задаўся пытаннем, як не стаць ахвярай глабальнай агрэсіі і як выстаяць перад кібертэрорам. У журналісцкім расследаванні Агенцтва тэленавін гледачы даведаюцца, што рабіць гэтым летам, каб не наступіла глабальная кіберзіма.
На гэтым тыдні споўніўся адзін год новым беларускім грошам. У пытаннях, якія зусім не дробязь, дапаможа разабрацца чалавек, слова якога на вагу золата. Інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1" даў начальнік Галоўнага ўпраўлення наяўнага грашовага абарачэння Нацбанка Сяргей Гайко. Здымачная група АТН даведалася, ці назбірала наша валюта капітал даверу да сябе за гэты час і якую цану прыйшлося заплаціць беларусам за вопыт жыцця з маленькімі цэннікамі.
У нядзелю ў 21:00 у эфіры "Беларусь 1" вядучыя "Галоўнага эфіру", як заўсёды, будуць працаваць у месцах асноўных падзей палітычнага, эканамічнага і грамадскага жыцця ў краіне і за мяжой, а гледачы змогуць убачыць эксклюзіўныя інтэрв'ю самых вядомых людзей.













