У "Галоўным эфіры" - новы вядучы і новыя эксклюзівы

23.06.2017
25 чэрвеня тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі пакажуць новага вядучага штотыднёвай інфармацыйна-аналітычнай праграмы "Галоўны эфір". Разам з Палінай Шубай яны падвядуць вынікі гэтага тыдня.

Прэс-рэліз

25 чэрвеня тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі пакажуць новага вядучага штотыднёвай інфармацыйна-аналітычнай праграмы "Галоўны эфір". У гэтым выпуску разам з Палінай Шубай яны падвядуць вынікі гэтага тыдня - тыдня гадавіны пачатку самай страшнай вайны, тыдня высокай дыпламатыі, тыдня, калі выспявалі не толькі палітычныя рашэнні.

У нядзелю ў "Галоўным эфіры" гледачоў чакае сустрэча з новым вядучым. Аўтары праекта трымаюць у сакрэце яго імя, але сцвярджаюць, што гледачы ведаюць гэтага вядучага па тэлевізійных і радыёпраектах медыяхолдынга.

Гэтым разам "Галоўны эфір" пакажа апошнюю мірную ноч з 21 на 22 чэрвеня 1941 года вачамі сучаснікаў і першыя гадзіны вайны вачамі яе непасрэдных удзельнікаў. Карэспандэнты АТН адшукалі таго самага сына палка, які стаў правобразам юнага героя фільма "Брэсцкая крэпасць".

Дыпламатычным адносінам Беларусі і Расіі 25 гадоў. "Галоўны эфір" пастараецца знайсці адказы на пытанні, ці чакае Саюзную дзяржаву ўдасканаленне, і калі беларусы і расіяне будуць размаўляць адно з адным без роўмінгу. Гледачоў чакае эксклюзіўнае інтэрв'ю з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксандрам Сурыкавым у дзень, калі зноў дваццаць пяць - не мінус, а плюс!

Журналісты АТН даведаліся, з чым завіталі ў Мінск кіраўнікі МЗС краін Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы, і спыталіся ў кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Венгрыі Петэра Сіярта, як манетызаваць добрыя адносіны.

Здымачная група праекта паспрабавала адшукаць айчынную ягаду ў гандлёвых сетках і даведалася, хто здымае вяршкі з клубніц.

У нядзелю ў 21:00 у эфіры "Беларусь 1" вядучыя "Галоўнага эфіру", як заўсёды, будуць працаваць у месцах асноўных падзей палітычнага, эканамічнага і грамадскага жыцця ў краіне і за мяжой, а гледачы змогуць убачыць эксклюзіўныя інтэрв'ю самых вядомых людзей