Прэс-рэліз
5 мая на галоўным канале медыяхолдынга стартуе маштабная прэм'ера. Да 73-й гадавіны Вялікай Перамогі Белтэлерадыёкампанія рыхтуе новы праект, які распавядзе ўсю праўду пра жыццё на фронце.
Перад Днём Вялікай Перамогі на "Беларусь 1" будзе паказаны фільм "Як мы жылі на вайне", выкананы ў стылістыцы музычнага кіно 40-х - 50-х гг XX стагоддзя. Аўтары праекта ў чатырох серыях распавядуць пра цырульні, кухараў, лазні, палявую кухню, сухпайкі, пошту і пасылкі таго часу.

"Як мы жылі на вайне" - гэта свайго роду працяг шматсерыйнай стужкі "Гумар на вайне", прэм'ера якой з поспехам прайшла на "Беларусь 1" у 2016 годзе. Новы праект цікавы сумяшчэннем дакументальнай хронікі, успамінаў ветэранаў, тэатральных пастановак.

Для здымак выкарыстоўвалася ўнікальная сваімі функцыянальнымі характарыстыкамі студыя "600". Спецыяльна створаныя дэкарацыі былі паказаныя на гіганцкім святлодыёдным экране. Гэта дапамагло дэталёва адлюстраваць той час, перадаць атмасферу цэлай эпохі і стварыць эфект прысутнасці. Так, напрыклад, тэлегледачы ўбачаць сцэну тыповай актавай залы аднаго з дамоў культуры, на якой прагучаць яркія музычныя нумары.

Дапоўнілі карціну фінальныя выступленні папулярных калектываў: BarRokka, "Чысты голас", Jazz City Band, "Песняры", якія выканалі вядомыя франтавыя песні ў сучасным чытанні. Варта адзначыць, што міні-мюзіклы, у адрозненне ад астатняй чорна-белай стужкі, знятыя ў каляровым фільтры і выступяць злучальнымі элементамі паміж ваеннымі буднямі і сучаснасцю.

Дарэчы, акцёрскі склад застаўся такім жа, як і ў "Гумары на вайне". Тэлегледачы ўбачаць заслужаных артыстаў, маладых акцёраў мінскіх тэатраў і студэнтаў Акадэміі мастацтваў.
Прэм'ера новага праекта "Як мы жылі на вайне" на "Беларусь 1" адбудзецца 5 мая ў 15:45.












