У эфіры "Беларусь 2" хутка вырашыцца інтрыга праекта "Панаехалі!"

25.11.2015
28 лістапада гледачы тэлеканала "Беларусь 2" даведаюцца імёны фіналістаў рэаліці-шоу "Панаехалі!". Дарэчы, вырашаць лёс удзельнікаў праекта будуць тэлегледачы пасродкам інтэрнэт-галасавання.

Прэс-рэліз

28 лістапада гледачы тэлеканала "Беларусь 2" даведаюцца імёны фіналістаў рэаліці-шоу "Панаехалі!". Дарэчы, вырашаць лёс удзельнікаў праекта будуць тэлегледачы пасродкам інтэрнэт-галасавання.

Нагадаем, прэм'ера рэаліці-шоу "Панаехалі!" адбылася ў кастрычніку на тэлеканале "Беларусь 2". 10 гарадскіх жыхароў ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў, адабраныя падчас кастынгу, у рамках праекта трапілі ў экстрэмальныя для іх умовы, дзе для іх падрыхтавалі шэраг выпрабаванняў… Падаіць карову, пастрыгчы авечак, узараць поле, сабраць ураджай - маладыя людзі адчулі сапраўдны экстрым вясковага жыцця.

На дадзены момант у праекце засталіся 2 дзяўчыны і 2 маладыя чалавекі, якія адмовіліся ад камфартабельных гарадскіх умоў і прайшлі сапраўдны тэст "на выжыванне" ў вёсцы.

"Фінальнае заданне будзе мець свае крытэрыі, але ўсіх удзельнікаў мы пастараемся паставіць у роўныя ўмовы, незалежна ад полу і фізічнай сілы. Гэта будзе своеасаблівы іспыт па выніках папярэдніх выпрабаванняў, з якімі сутыкнуліся ўдзельнікі рэаліці-шоу", - інтрыгуюць стваральнікі праекта.

Хто стане пераможцам - пакажа інтэрнэт-галасаванне, дадатковая інфармацыя пра якое прагучыць у выпуску праекта "Панаехалі!" 28 лістапада ў 19:50.

Хто стане пераможцам праекта, які прыз яму дастанецца - глядзіце ў эфіры "Беларусь 2" 5 снежня ў выніковым выпуску рэаліці-шоу "Панаехалі!".

Присоединяйтесь к нам