У медыяхолдынгу адбылося ўшаноўванне Аляксандра Саламахі, які пакінуў пасаду першага намесніка Старшыні Белтэлерадыёкампаніі ў сувязі з пераходам на новую працу.
З 2001 года Аляксандр Пятровіч у складзе кіраўніцтва кампаніі быў прыкладам служэння грамадству і дзяржаве. Уменне працаваць з поўнай аддачай сіл, прафесіяналізм, пачуццё грамадзянскага доўгу здабылі яму заслужаны аўтарытэт і глыбокую пашану. Яго праца не раз адзначалася на найвышэйшым дзяржаўным узроўні, і Аляксандр Саламаха справядліва заслужыў самыя цёплыя словы і ўзнагароды, у тым ліку ад Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, які ўручыў яму найвышэйшую ўзнагароду арганізацыі - Ганаровы знак прафсаюза за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і актыўнае сацыяльнае партнёрства.



Белтэлерадыёкампанія дзякуе Аляксандру Пятровічу за адданасць медыяхолдынгу і жадае далейшых поспехаў, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Перакананыя, што яго жыццёвы і прафесійны вопыт, талент, веды і энергія і надалей будуць спрыяць паспяховай працы.













