У Белтэлерадыёкампаніі прайшоў жывы кастынг вядучых дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018"

16.08.2018

Інфармацыйнае паведамленне

Каля ста дарослых і дзяцей ва ўзросце ад 9 да 14 гадоў даслалі свае заяўкі для ўдзелу ў кастынгу на ролю вядучых міжнароднага песеннага шоу, якое сёлета ў лістападзе пройдзе ў Мінску.

Кастынг вядучых дзіцячага Еўрабачання 2018

Арганізатары конкурсу разам з шоу-дырэктарам дзіцячага "Еўрабачання-2018" Горданам Банелам са 100 анкет выбралі больш як 30 прэтэндэнтаў, якія ўзялі ўдзел у жывым кастынгу. Многія з іх ужо маюць за плячыма вопыт працы ў прамым эфіры і не раз удзельнічалі ў буйных тэлевізійных праектах.

Кастынг вядучых дзіцячага Еўрабачання 2018

Кандыдаты на ролю вядучых папулярнага конкурсу павінны былі прадэманстраваць не толькі выдатнае веданне англійскай мовы, але і ўменне трымацца на сцэне, працаваць у кадры і цудоўна імправізаваць.

Кастынг вядучых дзіцячага Еўрабачання 2018

У жывым кастынгу вядучых узялі ўдзел беларускія прадстаўнікі на міжнародным дзіцячым форуме розных гадоў: Ксенія Сітнік, Надзея Місякова, Руслан Асланаў і Хелена Мерааі.

Кастынг вядучых дзіцячага Еўрабачання 2018

Імя вядучага або вядучых дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" стане вядома восенню, калі экспертная група Белтэлерадыёкампаніі вывучыць відэазапісы ўсіх прэтэндэнтаў і выбера найлепшага або найлепшых.

Кастинг ведущих детского "Евровидения"

Дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў Беларусі 25 лістапада. Арганізатарам і каардынатарам усіх мерапрыемстваў дзіцячага "Еўрабачання-2018" выступае Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь як адзіны ў нашай краіне член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (ЕВС).