Прэс-рэліз
19 чэрвеня ў Белтэлерадыёкампаніі прайшоў першы адборачны тур сярод 50 кандыдатаў, якія жадаюць стаць новымі тварамі тэлевізійных праектаў і праграм. Некаторыя з іх, магчыма, ужо ў найбліжэйшы час папоўняць шэрагі вядучых і рэпарцёраў галоўнага медыяхолдынга краіны.
Заяўкі на адрас Белтэлерадыёкампаніі паступілі з усіх куткоў нашай краіны, а таксама з блізкага замежжа - Расіі і Літвы. Ацэньвалі перспектыўнасць удзельнікаў і іх уменне трымацца ў кадры каля 15 экспертаў. Сярод іх прадстаўнікі кіраўніцтва медыяхолдынга і дырэкцый каналаў, вядомыя тэлевядучыя: Сяргей Гусачэнка, Вікторыя Сянкевіч, Сяргей Шышко, Святлана Бароўская, Дзяніс Дудзінскі, Алег Ціткоў і іншыя.


Сярод удзельнікаў кастынгу былі не толькі тыя людзі, для якіх праца на ТБ - даўняя мара, але і дасведчаныя журналісты з іншых тэлеканалаў, якія хацелі б паспрабаваць сябе ў праектах Белтэлерадыёкампаніі.

У прэтэндэнтаў на ролю вядучых і рэпарцёраў была магчымасць прадэманстраваць усе свае таленты, харызматычнасць, добрую дыкцыю, валоданне беларускай і рускай мовай, тэле- і фотагенічнасць, уменне імправізаваць. Камусьці ўдалося некалькі хвілін папрацаваць у пары з ужо вядомымі вядучымі, камусьці трэба было хутка пераўвасобіцца з аднаго вобраза ў процілеглы або сходу расказаць анекдот, каб прадэманстраваць сваё пачуццё гумару.


Арганізатары адзначаюць, што квоты па колькасці выбраных чалавек няма. У спецыяльную базу вядучых трапяць усе, хто змог праявіць сябе і запомніцца журы. Некаторых кандыдатаў узялі на карандаш непасрэдна кіраўнікі тэлеканалаў.
Нагадаем, каб паспрабаваць сябе на ролю тэлевядучага або рэпарцёра і паўдзельнічаць у кастынгу, неабходна запоўніць заяўку на сайце tvr.by і адправіць яе на электронную пошту або лістом па адрасе: 220114 г. Мінск, вул. Макаёнка, 9 з паметкай "Кастынг вядучых".
Сустрэчы прэтэндэнтаў з прафесійным журы будуць праходзіць у Белтэлерадыёкампаніі па меры назапашвання анкет-заявак.














