У Белтэлерадыёкампаніі адкрылася выстава "Абаронцам Айчыны прысвячаецца!"

23.02.2018

"Абаронцам Айчыны прысвячаецца!" - святая памяць аб тых, хто ваяваў за мірнае неба і квітнеючую Беларусь". Такімі словамі адкрылася сёння ў Белтэлерадыёкампаніі спецыялізаваная тэматычная выстава, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны і 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

"Абараняць сваю незалежнасць - імкненне кожнага народа. Мы памятаем аб гераізме Савецкай арміі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Асабліва сёння, калі ў розных кутках нашай планеты ўспыхваюць канфлікты. "Абаронцам Айчыны прысвячаецца!" - святая памяць аб тых, хто ваяваў за мірнае неба і квітнеючую Беларусь". Такімі словамі адкрылася сёння ў Белтэлерадыёкампаніі спецыялізаваная тэматычная выстава, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны і 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Студыя ваенных мастакоў Міністэрства абароны пачала функцыянаваць у нашай краіне 12 снежня 2003 года. За 15 гадоў яе члены далі больш за 30 выстаў на розных творчых пляцоўках.

Сярод прапанаваных карцін у сценах галоўнага медыяхолдынга краіны - "Пакаленне-2000" (2015), "Свежая прэса" (2017), "На вучэннях "Захад-2017", "На варце меж Саюзнай дзяржавы" (2017), "Памяць" (2010), "Навучальныя стрэльбы" (2017), "Вечар на палігоне" (2017). Іх аўтар - член Беларускага саюза мастакоў Георгій Лойка.

У Белтэлерадыёкампаніі ён прадэманстраваў адны са сваіх апошніх работ. Гэта спроба адысці ад звыклай гістарычнай тэмы і паказаць сучасную армію. Напрыклад, карціна "Ім свецяць зоркі" - гэта візуалізацыя ўражанняў і эмоцый ад моманту, калі ў Ваенную акадэмію ўпершыню паступіла дзяўчына. "Мне здаецца, ім сапраўды свецяць зоркі: і ў небе, і на пагонах", - адзначыў Георгій Валянцінавіч.

З душэўным лірычным выступленнем - у вершах і кампазіцыях - да тэлевізіёншчыкаў звярнуўся галоўны рэжысёр Драматычнага тэатра Беларускай арміі Ігар Фільчанкаў.

Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант павіншаваў прысутных з Днём абаронцаў Айчыны і падзякаваў арганізатарам і аўтарам выставы, падкрэсліўшы, што медыяхолдынг і далей будзе ўмацоўваць сяброўства з Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь.