Прэс-рэліз
30 лістапада ў Белтэлерадыёкампаніі пройдзе адкрытае праслухоўванне ўдзельнікаў нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага тэлевізійнага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017". Афіцыйны сайт Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by, паводле традыцыі, будзе весці анлайн-трансляцыю са студыі медыяхолдынга.
Праслухоўванне пройдзе ў рэжыме жывога гуку ў суправаджэнні музыкі і (або) фанаграмы, запісанай без вакалаў любога віду або якіх-небудзь вакальных імітацый.
Сёлета да праслухоўвання будуць дапушчаныя ўсе прэтэндэнты, чые заяўкі аформленыя ў адпаведнасці з патрабаваннямі, паказанымі ў палажэнні. Сярод удзельнікаў - як сольныя выканаўцы, так і калектывы, прычым не толькі з Беларусі, але і з іншых краін.
Тэрмін прыёму заявак для ўдзелу ў нацыянальным адборачным туры заканчваецца сёння. У адпаведнасці з палажэннем, апошні дзень адпраўкі бандэроляў - 22 лістапада 2016 года.
Варта адзначыць, што традыцыйна прэтэндэнты на ўдзел адпраўляюць свае бандэролі ў апошнія дні прыёму заявак, і гэты год не стаў выключэннем. Таму Белтэлерадыёкампанія адводзіць люфт з некалькіх дзён, каб усе адпраўленыя ва ўстаноўленыя тэрміны заяўкі паспелі паступіць на адрас медыяхолдынга і былі разгледжаныя арганізатарамі адбору.
А ўжо 30 лістапада ў 12:00 патэнцыйныя ўдзельнікі песеннага форуму змогуць прапанаваць свае кампазіцыі на суд прафесійнага журы. Імёны фіналістаў, якіх, нагадаем, у адпаведнасці з палажэннем, будзе не больш як пятнаццаць, стануць вядомыя ў гэты ж дзень увечары.
Фінал адбору пройдзе не пазней за 25 студзеня 2017 г. у фармаце тэлевізійнага канцэрта. Удзельнік фіналу, які набраў найбольшую колькасць балаў па выніках галасавання прафесійнага журы і галасавання гледачоў, аб'яўляецца пераможцам праекта і становіцца афіцыйным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь на Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" у Кіеве (Украіна).
Арганізатарам нацыянальнага адборачнага тура з'яўляецца галоўны медыяхолдынг краіны. Адбор праводзіцца ў адпаведнасці з палажэннем, распрацаваным арганізатарам, і правіламі конкурсу, якія ўстанаўліваюцца Еўрапейскім Вяшчальным Саюзам.













