Прэс-рэліз
Белтэлерадыёкампанія запускае новы арыгінальны праект для балельшчыкаў - упершыню ў краіне з'явіцца паўнавартасны спартыўны інтэрнэт-канал. Пад назвай "Беларусь 5. Інтэрнэт" ён будзе даступны да прагляду з 1 кастрычніка 2018 года на сайце кампаніі www.tvr.by, дзе карыстальнікі змогуць знайсці яго ў адзін клік. Як і ў кожнага тэлеканала медыяхолдынга, у яго будзе свая арыгінальная сетка вяшчання, але трансліравацца ён будзе толькі ў сетцы Інтэрнэт.
"З дапамогай інтэрнэт-канала мы зможам паказаць тыя трансляцыі і праграмы, якім не хапіла месца ў эфірнай сетцы тэлеканала "Беларусь 5". Перш за ўсё гэта футбольныя матчы Лігі чэмпіёнаў, Лігі Еўропы, чэмпіянату Англіі, гульні КХЛ, тэнісных і іншых турніраў. Новы канал значна пашырыць магчымасці гледачоў пры выбары спаборніцтваў. Калі некаторыя спаборніцтвы будуць перасякацца па часе, то для зручнасці балельшчыкаў абедзве трансляцыі будуць паказаны ў прамым эфіры, і кожны сам вырашыць, што глядзець", - гаворыць дырэктар тэлеканала "Беларусь 5" Павел Булацкі.
Істотным адрозненнем новага інтэрнэт-канала ад астатніх аналагічных тэлевізійных спартыўных каналаў стане адсутнасць у эфіры каментатараў. "Беларусь 5. Інтэрнэт" будзе ажыццяўляць вяшчанне толькі на інтэршуме.
"Вельмі часта не толькі ў нашай краіне, але і ў суседзяў, мы чуем нараканні ў адрас каментатараў. Камусьці не падабаецца Навіцкі, камусьці Баранаў, камусьці Антанян і наадварот. Шмат у чым гэта залежыць ад густу кожнага тэлегледача, бо, напрыклад, музычныя прыхільнасці таксама ва ўсіх розныя: хтосьці слухае Пугачову, а хтосьці - Басту. Таму, ідучы насустрач пажаданням нашых тэлегледачоў, "Беларусь 5. Інтэрнэт" будзе вяшчаць толькі на інтэршуме, без каментарыя", - сказаў Булацкі.
Узаемнае прамаціраванне дазволіць даведвацца аб найбліжэйшых трансляцыях інтэрнэт-канала ў эфіры "Беларусь 5", і, адпаведна, аб спаборніцтвах на тэлеканале - з дапамогай "Беларусь 5. Інтэрнэт".
"Як у свой час мы сталі першым спартыўным каналам, так і зараз хочам першымі запусціць такі праект. Спачатку наш канал прадублюе некаторыя трансляцыі "Беларусь 5", але з часам будзе распрацавана арыгінальная сетка вяшчання. У Інтэрнэце ён будзе даступны ў HD-фармаце і стане дадатковай рэкламнай платформай для розных кампаній", - дадаў Павел Булацкі.
Нагадаем, што 23 кастрычніка тэлеканалу "Беларусь 5" спаўняецца 5 гадоў, але перш чым канал пачне прымаць віншаванні, тэлевізіёншчыкі самі вырашылі зрабіць прыемны падарунак усім аматарам спорту.












